Поразаўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Поразаўскі раён
Краіна
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Гродзенская вобласць
Уключае 7 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Поразаў
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 20 студзеня 1960
Вышыня
над узроўнем мора
191 м[1]

По́разаўскі раё́н — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 19401960 гг. Цэнтр — вёска (з 1958 года гарадскі пасёлак) Поразаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Дашкевіцкі, Кукліцкі, Лаўрынавіцкі, Лескаўскі, Міхайлаўскі, Навадворскі, Нізянскі, Падароскі, Поразаўскі, Хрустаўскі, Шчурыцкі.

У перыяд з 1941 да 1944 года пад акупацыяй нямецкіх войскаў, 20 верасня 1944 года быў перададзены ў Гродзенскую вобласць.

16 ліпеня 1954 года былі скасаваныя Дашкевіцкі, Лескаўскі, Нізянскі, Хрустаўскі і Шчурыцкі сельсаветы, утвораны Крапіўніцкі сельсавет[2]. 30 красавіка 1958 года вёска Поразаў набыла статус гарадскога пасёлка, поразаўскі сельсавет скасаваны.

20 студзеня 1960 года раён быў скасаваны, яго тэрыторыя была далучана да Свіслацкага раёна.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Поразаўскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 550
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.