Гарнастаевіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарнастаевіцкі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Свіслацкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Гарнастаевічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 14 лютага 1977

Гарнаста́евіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Гарнастаевічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Міхайлаўскі сельсавет у складзе Поразаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Міхайлы. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. Пасля скасавання Поразаўскага раёна 20 студзеня 1960 года ўвайшоў у склад Свіслацкага раёна. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Крапіўніцкага сельсавета. 25 снежня 1962 года ў склад Ваўкавыскага раёна перададзены вёскі Азярыска, Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані[1]. 18 верасня 1967 года перайменаваны ў Гарнастаевіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Гарнастаевічы. 14 лютага 1977 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Поразаўскага пассавета.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.