Гарнастаевічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Гарнастаевічы
Касцёл Святых Пятра і Паўла. Гарнастаевічы.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1513
Аўтамабільны код
4
Гарнастаевічы на карце Беларусі ±
Гарнастаевічы (Беларусь)
Гарнастаевічы
Гарнастаевічы (Гродзенская вобласць)
Гарнастаевічы

Гарнаста́евічы[1] (трансліт.: Harnastajevičy, руск.: Горностаевичи) — вёска ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Уваходзіць у склад Поразаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове XVII ст. вёска належала шляхецкаму роду Ляцкіх і ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Ад мінскага кашталяна Яна Альфонса Ляцкага (памёр у 1646 г.) вёска перайшла ў якасці пасагу да берасцейскага ваяводы Тэафіла Трызны (памёр у 1645 г.), які ажаніўся з дачкой Яна Альфонса Ляцкага — Ізабэлай[2]. Невядома, каму вёска належала пазней.

У сярэдзіне XVIII ст. вёска становіцца ўласнасцю шляхецкага роду Бутаўт-Андрайковічаў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай вёска ўвайшла ў склад Ваўкавыскага павета Слонімскай губерні, а пазней Літоўскай губерні і Гродзенскай губерні (Расійская Імперыя).

У другой палове XIX ст. вёскай валодае Яраслаў Бутаўт-Андрайковіч, ад якога вёска пераходзіць у валоданне яго дачкі — дваранкі-мастачкі Марыі Магдалены Бутаўт-Андрайковіч (1852—1933).

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) вёска ўвайшла ў склад міваеннай Польшчы — у склад Беластоцкага ваяводства. Па прычыне таго, што Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч не мела мужа і дзяцей, яна запісала па тэстаменту свой маёнтак Гарнастаевічы свайму сваяку Генрыху Канстанціну Бутаўт-Андрайковічу (1882—1941), які і стаў апошнім уласнікам маёнтка Гарнастаевічы (аж да пачатку Другой сусветнай вайны)[2]. Генрых Канстанцін Бутаўт-Андрайковіч (1882—1941) быў жанаты з Геленай Стафановіч (1887—1960)

Пасля далучэння Заходняй Беларусі ў склад БССР, маёнтак Гарнастаевічы быў нацыялізаваны, а яе ўласнік Генрых Канстанцін Бутаўт-Андрайковічу (1882—1941) быў арыштаваны ў 1939 г. савецкай уладай і памёр у Мінску (сталіцы БССР)[2].

У 1967—1977 гадах цэнтр Гарнастаевіцкага сельсавета.

Цяпер вёска ўваходзіць у склад Поразаўскага сельсавета Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Петра-Паўлаўская царква
Рака Рось у парку

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. 2,0 2,1 2,2 Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 212.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
  • Butautas R.S. Butautai Andreikavičiai gyvenimo labirintuose. - Vilnius, Gediminas, 300 s. - ISBN 978-9955-806-11-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]