Міхал Комар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Комар
польск.: Michał Komar
Род дзейнасці святар, педагог
Дата нараджэння каля 1620
Месца нараджэння Беларусь
Дата смерці 13 кастрычніка 1675
Месца смерці Орша
Месца працы
Альма-матар

Міхал Комар (польск.: Michał Komar; каля 1620, Беларусь – 13 кастрычніка 1675, Орша[1]) – езуіцкі святар і педагог.

Паходзіць з беларускай шляхецкай сям’і, сын Юрыя. Скончыўшы езуіцкія школы, 11 лістапада 1642 г. у Вільні ўступіў у Таварыства Ісуса. Пасля навіцыяту вывучаў філасофію ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1644–1647). Наступныя некалькі гадоў выкладаў у сярэдніх школах, у тым ліку ў Пінску і Оршы. Скончыў курс тэалогіі ў Віленскай акадэміі (1651–1655 ). У сталіцы быў высвечаны на ксяндза[2].

Акрамя працы ў езуцікіх школах узначальваў Аршанскі езуіцкі калегіум як суперыёр (1662-1664) і рэктар (1664–1667). Адрамантаваў у Оршы касцёл езуітаў і будынкі калегіума, моцна пашкоджаныя маскоўскімі войскамі пад час вайны 1654–1667 гг., а ў 1664 г. зноў адчыніў школы. У далейшым вёў місіянерскую дзейнасць ў беларускіх вёсках, а ў 1670–1671 гг. у якасці капелана пасольства ВКЛ ездзіў у Маскву. У 1672–1673 гг. – прафесар грэчаскай мовы для клірыкаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Полацкім калегіуме[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), ''Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy'', 1996.
  2. а б Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – s. 80.

Літаратура

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – 188 s.