Міхал Комар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхал Комар
польск.: Michał Komar
Дата нараджэння 1620
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1675(1675-10-13)
Месца смерці
Род дзейнасці святар
Месца працы
Альма-матар

Міхал Комар (польск.: Michał Komar; каля 1620, Беларусь — 13 кастрычніка 1675, Орша[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з беларускай шляхецкай сям’і, сын Юрыя. Скончыўшы езуіцкія школы, 11 лістапада 1642 г. у Вільні ўступіў у Таварыства Ісуса. Пасля навіцыяту вывучаў філасофію ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1644—1647). Наступныя некалькі гадоў выкладаў у сярэдніх школах, у тым ліку ў Пінску і Оршы. Скончыў курс тэалогіі ў Віленскай акадэміі (1651—1655). У сталіцы быў высвечаны на ксяндза[2].

Акрамя працы ў езуцікіх школах узначальваў Аршанскі езуіцкі калегіум як суперыёр (1662—1664) і рэктар (1664—1667). Адрамантаваў у Оршы касцёл езуітаў і будынкі калегіума, моцна пашкоджаныя маскоўскімі войскамі пад час вайны 1654—1667 гг., а ў 1664 г. зноў адчыніў школы. У далейшым вёў місіянерскую дзейнасць ў беларускіх вёсках, а ў 1670—1671 гг. у якасці капелана пасольства ВКЛ ездзіў у Маскву. У 1672—1673 гг. — прафесар грэчаскай мовы для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Полацкім калегіуме[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), ''Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy'', 1996.
  2. 2,0 2,1 Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 80.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień(польск.) бел.. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.