Антоній Бышкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 08:08, 28 лістапада 2018, аўтар KrBot (размовы | уклад) (+ {{ізаляваны артыкул}})
Антоній Бышкоўскі
польск.: Antoni Byszkowski, (лац.: Antonius Byszkowski
Род дзейнасці святар, педагог
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1743
Дата смерці 6 лютага 1809
Месца смерці Орша
Месца працы

Антоній Бышкоўскі (польск.: Antoni Byszkowski, лац.: Antonius Byszkowski; 16 чэрвеня 1743[1]6 лютага 1809, Орша[2]) – езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 25 жніўня 1760 г[1]. Выкладаў у Магілёўскім езуіцкім калегіуме (1774–1775), прафесар філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1776–1777)[3]. У 1782–1803 гг. быў звязаны з Аршанскім езуіцкім калегіумам, у тым ліку працаваў на падпарадкаванай калегіуму місіянерскай пляцоўцы ў маёнтку Пагост (Дзісенскі павет)[4]. 15 жніўня 1783 г. даў манаскія абяцанні. У 1803–1807 гг. – у Мсціслаўскім езуіцкім калегіуме. У 1807 г. вярнуўся ў Оршу. Яго апошняя пасада – інструктар ІІІ прабацыі (1808–1809)[3].

Зноскі

Літаратура

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.