Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі
Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі
Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі
Дата нараджэння 15 (27) лістапада 1867[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 ліпеня 1959(1959-07-16)[3][4][…] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Уладзіслаў Жалтоўскі[d]
Маці Ядвіга з Савіцкіх[d]
Альма-матар
Працы і дасягненні
Навуковае званне
Працаваў у гарадах Масква, Вічуга, Махачкала, Сочы і інш.
Архітэктурны стыль рэтраспектывізм  (руск.) (неарэнесанс)
Найважнейшыя пабудовы Дом Тарасава, 1912
Дом на Вялікай Калужскай, 7, 1949
Горадабудаўнічыя праекты 1923
Пасёлак заводу АМО, 19141917, 1923
Рэстаўрацыя помнікаў Сядзіба Варанцова  (руск.), 1890-я гг[1].
Нерэалізаваныя праекты Серыя «сталінскіх» буйнапанэльных дамоў
Навуковыя працы Пераклады Паладзіа (Чатыры кнігі пра архітэктуру  (руск.))
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Сталінская прэмія — 1950 Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іва́н Уладзісла́вавіч Жалто́ўскі (15 (27) лістапада 1867, Пінск — 16 чэрвеня 1959) — беларускі савецкі архітэктар, тэарэтык, педагог, ганаровы член АН БССР, акадэмік Акадэміі архітэктуры СССР, Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР.

Біяграфія

Скончыў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў, у 1909 атрымаў званне акадэміка архітэктуры. Узначальваў праекціровачныя школы-майстэрні ў Маскве.

Творчасць

Творчасць І. Жалтоўскага абапіралася як на дасягненні архітэктуры Антычнасці і эпохі Адраджэння, так і на традыцыі старажытнарускага дойлідства. Запраектаваў званіцу касцёла Маці Божай Ружанцовай у Пінску. Сярод шматлікіх прац І. Жалтоўскага, між іншымі г.зв. дом Тарасава на Спірыдонаўцы, дом Скакавога таварыства на Бегавой, будынкі Першай Сельскагаспадарчай выстаўкі (1923), будынак Дзяржбанку (1929), шэраг жылых будынкаў у Маскве, традыцыйна званых «дамамі Жалтоўскага». Удзельнічаў у генеральнай рэканструкцыі Масквы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у аднаўленні Гомеля.

Аўтар прац па тэорыі і практыцы архітэктуры.

Перакладаў трактаты італьянскіх архітэктараў Адраджэння, у т. л. А. Паладзіа.

Прызнанне

  • Заслужаны дзеяч навукі і мастацтваў РСФСР
  • Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
  • Лаўрэат Сталінскай прэміі II ступені (1950)

Зноскі

  1. История московских районов: энциклопедия / под ред. К. А. Аверьянова. — М., Астрель, АСТ, 2006. — 830 стар.: іл. ISBN 5-17-029169-8, ISBN 5-271-11122-9
  2. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. а б Жолтовский Иван Владиславович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. Ivan Zholtovsky // StructuraeRatingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мн., 1998.
  • Харэўскі С. В. Творчая спадчына архітэктара Івана Жалтоўскага [Текст] // Искусство и культура. - 2013. - № 2 (10). - С. 25-31. - Бібліягр.: с. 31 (9 назв.).