Перайсці да зместу

Махачкала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Махачкала
руск.: Махачкала
42°58′57″ пн. ш. 47°30′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Дагестан
Кіраўнік Musa Musaev[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1844
Вышыня цэнтра 10 м
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 662 660 чал. (2023)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 8722
Паштовы індэкс 367000–367999
Код АКАТП 82401000000
mkala.ru
Паказаць/схаваць карты
Махачкала (Расія)
Махачкала
Махачкала

Махачкала (руск.: Махачкала) — горад (з 1857) у Расіі, сталіца Дагестана. Насельніцтва 759 тыс. чал. (2021). Нацыянальны склад (1989): рускія — 21,5 %; аварцы — 19,1 %; кумыкі — 14,3 %; лакцы — 9,5 %; даргінцы — 11,1 %; лезгіны — 9,6 %. Заснаваны ў 1844 годзе.

Махачкала размешчаная на заходнім беразе Каспійскага мора, на вузкай паласе Прыморскай нізіны, ля падножжа гары Таркітаў, каля перадгор’яў Вялікага Каўказа, за 2166 км ад Масквы.

Год Колькасць
2016 587 876
2017 592 976
2018 596 356 [3]
2023 662 660 [2]

Машынабудаванне і металаапрацоўка: вытворчасць электразварачнага абсталявання, сепаратараў, шматкоўшавых экскаватараў, прыбораў, абсталявання для харчовай прамысловасці і інш. Хімічная і лёгкая прамысловасць (у тым ліку рыбная, кансервавая, вінаробная). Вытворчасць будматэрыялаў: шкловалакно, сілікатная цэгла, жалезабетонныя канструкцыі. Махачкалінскі гандлёвы порт здзяйсняе перевалку грузаў, у асноўным нафтапрадуктаў, якія паступаюць з Баку, Туркменбашы, Астрахані і інш.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі