Малазводскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:46, 23 снежня 2018, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|БССР}} |Колер2 = |Беларуская...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Малазводскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Камянецкі раён
Уключаў 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Малыя Зводы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 18 кастрычніка 1982

Малазво́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Малыя Зводы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Баршчэўскі сельсавет у складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Баршчэва. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лютаўскага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. 3 ліпеня 1972 года перайменаваны ў Малазводскі, цэнтр перанесены ў вёску Малыя Зводы. 18 кастрычніка 1982 года скасаваны, 7 населеных пунктаў, у тым ліку Малыя Зводы, перададзены ў склад Лышчыцкага сельсавета Брэсцкага раёна, 6 населеных пунктаў перададзены Ратайчыцкаму сельсавету.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.