Малазводскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Малазводскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Камянецкі раён
Уключаў 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Малыя Зводы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 18 кастрычніка 1982

Малазво́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Малыя Зводы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Баршчэўскі сельсавет у складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Баршчэва. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лютаўскага сельсавета[1]. З 1959 года цэнтрам сельсавета з’яўлялася вёска Малыя Зводы. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. 3 ліпеня 1972 года сельсавет перайменаваны ў Малазводскі[2]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Вялікія Зводы (злілася з вёскай Малыя Зводы), Саколле (злілася з вёскай Люта)[3]. 18 кастрычніка 1982 года скасаваны, 7 населеных пунктаў, у тым ліку Малыя Зводы, перададзены ў склад Лышчыцкага сельсавета Брэсцкага раёна, 6 населеных пунктаў перададзены Ратайчыцкаму сельсавету.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.