Малыя Зводы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Малыя Зводы
Уезд у Малыя Зводы - panoramio.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 212 820 031
Малыя Зводы на карце Беларусі ±
Малыя Зводы (Беларусь)
Малыя Зводы
Малыя Зводы (Брэсцкая вобласць)
Малыя Зводы

Малы́я Зво́ды[1] (трансліт.: Malyja Zvody, руск.: Малые Зводы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 31 кіламетр на паўночны захад ад Брэста, 6 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1861 годзе цэнтр маёнтка, які належаў пану Гутоўскаму. У гэтым жа годзе прыхаджанамі пабудавана праваслаўная драўляная царква, якую наведвалі 1478 чалавек з 6 вёсак. У 1886 годзе сяло ў Лышчыцкай воласці ва ўрочышчы Гашчэй, працавалі царкоўна-прыходская школа і карчма. У 1889 годзе працавала народнае вучылішча. У 1890 годзе ўладальнікам маёнтка быў Б.Гутоўскі.

У 1905 годзе сяло ў 243 жыхары і фальварак (18 жыхароў) у Лышчыцкай воласці.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

У 1939 годзе ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну загінулі на фронце 10 жыхароў, 3 — у партызанах.

У 1972—1982 гадах цэнтр Малазводскага сельсавета. 18 кастрычніка 1982 года сельсавет скасаваны, вёска перададзена ў склад Лышчыцкага сельсавета Брэсцкага раёна.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Базавая школа
  • Бібліятэка
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Аддзяленне сувязі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 49 мужчын, 59 жанчын (1861)
  • 15 двароў, 160 жыхароў (1886)
  • 12 двароў, 59 жыхароў (1921)
  • 35 двароў, 175 жыхароў (1940)
  • 200 гаспадарак, 523 жыхары (1997)
  • 215 гаспадарак, 532 жыхары (2005)

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]