Ратайчыцкі сельсавет
Ратайчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Камянецкі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ратайчыцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 276 |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Рата́йчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Ратайчыцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мікалаеўскага сельсавета[1]. 17 лістапада 1959 года ў склад Дзмітравіцкага сельсавета перададзены вёскі Бялёва, Сарава і Старышова[2]. 18 кастрычніка 1982 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Малазводскага сельсавета. 16 сакавіка 1987 года ў склад Войскага сельсавета перададзены вёскі Бучамль I, Бучамль II, Бучамль III, Зарачаны, Свішчова, і Шастакова[3]. 7 верасня 2006 года ў склад Відамлянскага сельсавета перададзены вёскі Алешкавічы, Браневічы, Дзямянчыцы і Млыны[4]. 16 верасня 2008 года ў склад сельсавета з Войскага сельсавета перададзены вёскі Зарачаны і Шастакова[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1276 чалавек[6], з іх 79,7 % — беларусы, 12,8 % — украінцы, 5,9 % — рускія[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 7 сентября 2006 г. № 262 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района Брестской области
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 16 сентября 2008 г. № 149 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района Архівавана 24 студзеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.