Перайсці да зместу

Чырвонасельскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвонасельскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Зэльвенскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Чырвонае Сяло
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 24 жніўня 1981

Чырвонасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Чырвонае Сяло.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пляцяніцкі сельсавет у складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пляцянічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Слонімскага раёна. 18 сакавіка 1967 года да сельсавета далучана частка скасаванага Казловіцкага сельсавета. 21 красавіка 1969 года вёска Пляцянічы перайменавана ў Чырвонае Сяло, сельсавет перайменаваны ў Чырвонасельскі. 24 жніўня 1981 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Сынкавіцкага сельсавета.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.