Перайсці да зместу

Сынкавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сынкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Зэльвенскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Елка
Дата ўтварэння 31 сакавіка 1967
Насельніцтва (2019) 751
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Сы́нкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Елка.

Утвораны 31 сакавіка 1967 года ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці БССР з часткі Пляцяніцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Елка, Казловічы, Сынкавічы, Шулякі, Ярнева). Цэнтр — вёска Сынкавічы[1]. 7 кастрычніка 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Елка. 24 жніўня 1981 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чырвонасельскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Дзешкавічы, Драпаўцы, Зялёная Рошча, Раўтовічы, Чырвонае Сяло і хутар Франкова)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 960 чалавек[3], з іх 90,6 % — беларусы, 3,9 % — палякі, 3,8 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 751 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.