Перайсці да зместу

Будынак Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта
53°54′17″ пн. ш. 30°20′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктар Аляксандр Цімафеевіч Кучарэнка і Юрый Васілевіч Шпіт
Дата пабудовы 1973 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта — будынак у цэнтры Магілёва, размешчаны па адрасе вуліца Першамайская, 32. Адміністрацыйны будынак — прыклад савецкай архітэктуры 1970-х гадоў.

Пабудаваны ў 1973 г. з цэглы як будынак абкама КПБ (архіт. А. Кучарэнка, Ю. Шпіт).

Архітэктура

Размешчаны за 60 м ад лініі забудовы, што стварае невялікую плошчу перад будынкам. Складаецца з асноўнага 8-павярховага корпуса, галоўным фасадам арыентаванага на вул. Першамайскую, і 2-павярховага корпуса, зблакіраваных Т-падобна з боку дваровага фасада. Асноўным архітэктурным матывам галоўнага фасада з’яўляюцца пілоны на ўсю вышыню будынка: у цэнтральнай частцы фасада масіўныя (да 1,2 м), па бакавых — больш тонкія, у дэкаратыўнай аздобе выкарыстаны натуральны і штучны мармур, граніт. Галоўны ўваход вырашаны 3 манументальнымі парталамі, што падкрэслівае грамадскі характар будынка. Аб’ём залы пасяджэнняў вырашаны ў лаканічных формах. У аснову планіровачнай структуры будынка пакладзена калідорная сістэма з двухбаковым размяшчэннем пакояў. У цэнтры кожнага паверха — хол. У 2-павярховым корпусе на першым паверсе знаходзіцца вестыбюль, гардэроб, сталовая, на другім — зала пасяджэнняў.

Літаратура

Спасылкі