Станіслаў Бжастоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Бжастоўскі
Герб «Стрэмя»
Герб «Стрэмя»
Ваявода інфлянцкі
1767 — 1769
Папярэднік Ян Анджэй Борх
Пераемнік Юзафат Зыберг

Нараджэнне 2 сакавіка 1733(1733-03-02)
в. Ваўкалата
Смерць 8 красавіка 1769(1769-04-08) (36 гадоў)
в. Рубяжэвічы
Род Бжастоўскія
Бацька Юзаф Бжастоўскі
Маці Людвіка Садоўская
Жонка Тэафіла Магдалена Радзівіл
Дзеці Міхал Геранім
Дзейнасць афіцэр
Ваенная служба
Званне палкоўнік
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава

Станіслаў Бжастоўскі (2 сакавіка 1733, м. Ваўкалата Ашмянскага павета — 8 красавіка 1769, в. Рубяжэвічы) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, ваявода інфлянцкі (1767—1769).

Біяграфія

Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Юзафа Бжастоўскага.

Палкоўнік пяцігорскі, шэф палка булавы вялікай ВКЛ, ваявода інфлянцкі з 1767, староста быстрыцкі, радашковіцкі, прапойскі, маршалак Радамскай канфедэрацыі[1].

Неаднаразова абіраўся на сойм: у 1754 і 1760 ад Ашмянскага павета, у 1761 — ад Пінскага і ў 1762 ад Браслаўскага.

Як прыхільнік Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку» са зброяй у руках ахоўваў сесію Літоўскага Трыбунала ў 1763, у сувязі з пагрозай інтэрвенцыі расійскіх войск, пакліканых Чартарыйскімі.

Падчас Барскай канфедэрацыі выступіў супраць яе і перайшоў на бок рускіх[1]. За верную службу ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла і ордэнам Святога Станіслава.

Быў першым мужам Тэафілы Радзівіл  (польск.) і меў з ёю сына Міхала Гераніма.

Зноскі

  1. а б Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.

Літаратура

  • Polski Słownik Biograficzny. — Kraków: Polska Akademia Umiejętności – Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1937. — Т. 3. — С. 56–57. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910