Перайсці да зместу

Міхал Геранім Бжастоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Геранім Бжастоўскі
польск.: Michał Hieronim Brzostowski
Герб «Стрэмя»
Герб «Стрэмя»
чашнік вялікі літоўскі
1794 — 1795
Папярэднік Лявон Горскі[d]
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
староста менскі
1787 — 1795
Папярэднік Геранім Вінцэнт Радзівіл
маршалак шляхты Гродзенскай губерні
1798 — 1801
Пераемнік Станіслаў Урсын Нямцэвіч
маршалак шляхты Віленскай губерні
1801 — 1805
Папярэднік Людвік Тышкевіч
Пераемнік Гаспар Чыж
маршалак шляхты Завілейскага павета
1795 — 1797
Пераемнік Ігнацы Чаховіч-Ляхавіцкі

Нараджэнне 14 красавіка 1762(1762-04-14)
Смерць 1806[1][2]
Род Бжастоўскія
Бацька Станіслаў Бжастоўскі
Маці Тэафіла Магдалена з Радзівілаў[d]
Жонка Ева Храптовіч[d]
Дзеці Караль, Ізабела
Член у
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава

Міхал Геранім Бжастоўскі (14 красавіка 1762, Нясвіж — 1806) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Расійскай імперыі. Староста менскі з 1787 года, апошні чашнік вялікі літоўскі (1794—1795), маршалак Літоўска-Віленскай губерні (1801—1805).

Ева Бжастоўская з дачкой Ізабелай

Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Станіслава Бжастоўскага, ваяводы інфлянцкага, і Тэафілі з Радзівілаў. Быў жанаты з Евай Храптовіч, дачкой Іахіма Храптовіча. Меў 2 дзяцей: Караля і Ізабелу.

Навучаўся ў школе піяраў у Вільні, скончыў Берасцейскі піярскі калегіум.

У 1788 г. быў абраны паслом на Вялікі Сойм ад Троцкага павета. Удзельнічаў у дэпутацыі па пытаннях горада, прапаноўваў забараніць карыстацца срэбнымі прадметамі ўсім акрамя караля (1 сакавіка і 3 мая 1790 г.).

У 1790 г. атрымаў ордэн Святога Станіслава, а ў 1791 г. Ордэн Белага арла. Мальтыйскі кавалер.

Быў зняволены Таргавіцкай канфедэрацыяй. Удзельнічаў у Паўстанні 1794 года, быў абраны ў Найвышэйшую дзяржаўную Раду (уваходзіў у склад дэпутацыі бяспекі).

У 1795 г. стаў маршалкам Завілейскага павета, у 1798—1801 гг. — маршалкам шляхты Гродзенскай губерні, 1801—1805 гг. — маршалкам шляхты Літоўска-Віленскай губерні. У 1801 г. удзельнічаў у дэпутацыі да Аляксандра І супраць прыцяснення шляхты.

Літаратурная творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Быў таксама аўтарам драматычных твораў, напрыклад, Rycerze Łabędzia-drama rycerska w pięciu aktach oryginalnie wierszem napisana.

Зноскі

  1. Michał Hieronim Brzostowski // NUKAT — 2002.
  2. Michał Hieronim Brzostowski // MAK
  • Mościcki H. Brzostowski Michał Hieronim // Polski Słownik Biograficzny. Tom III. Kraków. 1937. c. 53
  • Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.