Перайсці да зместу

Астана-Арэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:09, 7 лістапада 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
Астана-Арэна
Арыгінальная назва каз.: Астана Арена
Месцазнаходжанне Астана, Казахстан
Пабудаваны 2009
Адкрыты 3 ліпеня 2009 года
Архітэктар Populous[d]
Уладальнік Астана
Хатняя каманда ФК Астана
ФК Байтэрэк
Зборная Казахстана
Умяшчальнасць 30 000
Памеры поля 105×68 м
Сайт astanaarena.kz
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Астана-Арэна» — стадыён у Астане, сталіцы Казахстана, які змяшчае 30 000 гледачоў.

Стадыён спачатку, як і ў афіцыйны дзень адкрыцця, зваўся Стадыён Кажымукан у гонар вядомага барца Кажымукана Мунайтпасава[1]. Пазней стадыён набыў сваю цяперашнюю назву Астана-Арэна.

Стадыён, перадусім, арыентаваны на футбол, але лёгка можа быць адаптаваны і для іншых спартыўных імпрэз, улучаючы любыя віды спорту ў краіне – барацьба, дзюдо і бокс. Арэна на 30 000 месцаў задумана як вялікі амфітэатр з двухузроўневай структурай: ніжняй тэрасай у 15 000 месцаў, якая атачае гульнявое поле, і верхняй пазіцыяй у 15 000 месцаў, якая навісае з заходняга і ўсходняга бакоў. Адусюль бесперашкодны агляд поля.

Рассоўны дах стадыёна цалкам адкрываецца і закрываецца за 20 хвілін. Стадыён мае штучнае поле і інфраструктуру ўсіх памяшканняў, прыстасаваных да правядзення матчаў сусветнага ўзроўня і канцэртаў.

Гісторыя стадыёна

Стадыён быў адкрыты 3 ліпеня 2009 года. У першым у гісторыі стадыёна матчы ў той дзень сустракаліся «Астана» і моладзевая зборная Казахстана. Матч судзіў вядомы італьянскі арбітр П'ерлуіджы Каліна, сімвалічны першы ўдар па мячы пад яго свісток нанёс прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. У складзе кожнай з камандаў, апроч іх сталых гульцоў, выступалі па дзве запрошаныя «зоркі»: у складзе моладзевай зборнай Казахстана — абаронца зборнай Грузіі і італьянскага «Мілана» Каха Каладзэ і нападнік зборнай Украіны Андрэй Шаўчэнка, а ў складзе «Астаны» — вядомыя турэцкія футбалісты Хасан Шаш і Хакан Шукюр.

14 кастрычніка 2009 года на стадыёне ўпершыню адбыўся афіцыйны матч нацыянальных зборных: у рамках кваліфікацыйнага турніру чэмпіянату свету 2010 зборная Казахстана сустрэлася са зборнай Харватыі. Матч скончыўся ў карысць гасцей з лікам 2:1, вырашальны мяч быў забіты пад канец матча, у кампенсаваны час.

На стадыёне прайшла цырымонія адкрыцця Зімовых Азіяцкіх гульняў 2011 года[2][3].

Зноскі

Спасылкі