Нурсултан Абішавіч Назарбаеў
Нурсултан Абішавіч Назарбаеў каз.: Нұрсұлтан Назарбаев | ||
![]() | ||
Нурсултан Назарбаеў | ||
| ||
---|---|---|
24 красавіка 1990 — 19 сакавіка 2019 | ||
Папярэднік | пасада заснавана; ён сам як старшыня Вярхоўнага Савета Казахскай ССР | |
Пераемнік | Касым-Жамарт Такаеў | |
| ||
22 лютага 1990 — 24 красавіка 1990 | ||
Папярэднік | Кійлыбай Медэўбекаў | |
Пераемнік | Ярык Асанбаеў | |
Партыя | КПСС (1962—1991) Партыя «Святло Айчыны» (з 1999 г.) | |
Адукацыя | вышэйшая | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук | |
Дзейнасць | палітык, дзяржаўны дзеяч | |
Член у | ||
Веравызнанне | іслам | |
Нараджэнне | 6 ліпеня 1940[1][2] (80 гадоў) | |
Бацька | Абіш Назарбаеў (1903—1971) | |
Маці | Альжан Назарбаева (1910—1977) | |
Жонка | Сара Назарбаева | |
Дзеці | Дарыга Назарбаева Дынара Кулібаева Алія Назарбаева | |
Сайт | akorda.kz | |
Аўтограф | ![]() | |
Узнагароды | ||
Нурсултан Абішавіч Назарбаеў (каз.: Нұрсұлтан Әбішұлы Назарбаев; 6 ліпеня 1940, с. Чэмалган, Каскеленскі раён, Алма-Ацінская вобласць Казахская ССР) — першы прэзідэнт Рэспублікі Казахстан.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1958–1960 навучаўся ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы №22 горада Днепрадзяржынск па спецыяльнасці металург. З 1960 пачаў працоўны шлях працаўніком будупраўлення трэста «Казметалургбуд» у горадзе Цеміртау Карагандзінскай вобласці. У 1960—1969 працаваў будаўніком, чыгуншчыкам, гарнавым доменнай печы, дыспетчарам, газаўшчыком, старэйшым газаўшчыком доменнага цэха на прадпрыемствах Карагандзінскага металургічнага камбіната. У 1967 скончыў завод-вышэйшую тэхнічную навучальную ўстанову пры Карагандзінскім металургічным камбінаце (зараз Карагандзінскі дзяржаўны індустрыяльны ўніверсітэт).
Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 1969 годзе Нурсултан Назарбаеў атрымаў прапанову ўзначаліць аддзел прамысловасці гаркама КПСС у Тэміртау, неўзабаве стаў 1-м сакратаром гаркама ВЛКСМ. З 1971 — другі сакратар гаркама партыі. У 1973 стаў сакратаром парткама Карагандзінскага металургічнага камбіната. Скончыў (завочна) Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). У 1977—1984 працаваў сакратаром, другім сакратаром Карагандзінскага абкама КПСС. З 1979 па 1984 — сакратар ЦК Кампартыі Казахстана. У 1984—1989 — старшыня Савета Міністраў Казахскай ССР. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 10-га і 11-га скліканняў, у 1989 — народным дэпутатам СССР.
У 1989—1991 быў 1-м сакратаром ЦК Кампартыі Казахстана, паралельна ў лютым-красавіку 1990 года займаў пасаду кіраўніка Вярхоўнага Савета Казахскай ССР. Член Палітбюро ЦК КПСС (1990—1991). У красавіку 1990 года на сесіі Вярхоўнага Савета абраны прэзідэнтам Казахскай ССР.
На пасадзе Прэзідэнта Казахстана[правіць | правіць зыходнік]
1 снежня 1991 года на ўсенародных выбарах Нурсултан Назарбаеў абраны першым прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан (за яго прагаласавалі 98,6% выбаршчыкаў). У красавіку 1995 года прэзідэнцкія паўнамоцтвы Назарбаева былі прадоўжаныя да 2000 г. дзякуючы ўсенароднаму рэферэндуму. 10 студзеня 1999 года на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах быў зноў абраны прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан (да 3 снежня 2006). 4 снежня 2005 года на прэзідэнцкіх выбарах абраны прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан на трэці тэрмін.
Пры ім была пабудавана новая сталіца краіны — Астана. Казахі масава перасяляліся на поўнач, знікла небяспека адарвання паўночных тэрыторый і іх далучэння да Расіі (пра такую магчымасць на пачатку кіравання Назарбаева гаварылі). Казахскія спецслужбы жорстка спынілі спробы стварэння прарасійскіх сепаратысцкіх арганізацый. За 30 гадоў кіравання Назарбаева доля казахаў у насельніцтве Казахстана вырасла з 39,4% да 67,5%. Славяне з Казахстана масава выязджалі, як і немцы. А вось казахаў Назарбаеў заклікаў вяртацца з усяго свету. Была арганізаваная праграма навучання казахскай моладзі ў найлепшых універсітэтах Захаду. Казахская мова засталася адзінай дзяржаўнай у Казахстане, і Назарбаеў перавёў яе на лацініцу[3].

Кіраўнік Міждзяржаўнага савета ЕАЭС (2001—2005). Кіраўнік Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора пра калектыўную бяспеку (АДКБ) (з 18 чэрвеня 2004 года). Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Казахстана (з 1993 года). Кіраўнік Асамблеі народаў Казахстана. Лідар партыі «Народнае адзінства Казахстана». Кіраўнік Сусветнай асацыяцыі казахаў.
Назарбаеў пабудаваў у Казахстане аўтарытарны рэжым, які абапіраўся на чыноўнікаў і набліжаных да ўлады бізнэсоўцаў. Стабільнасць улады грунтавалася на даходах ад экспарту нафты і газу, радовішчы якіх былі адкрытыя ў Казахстане незадоўга да распаду СССР[3].
Назарбаева неаднаразова абвінавачвалі ў кульце асобы з-за замацаванага за ім у канстытуцыі статусу «Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан — Лідара Нацыі» — Елбасы. Дзеці Назарбаева адыгрывалі важную ролю ў жыцці Казахстана.
19 сакавіка 2019 года ў тэлевізійным звароце да нацыі абвасціў пра сваю адстаўку з пасады Прэзідэнта. За дзень да сваёй адстаўкі Назарбаеў заклаў камень у пабудову ў Астане самай вялікай у Цэнтральнай Азіі мячэці. Акрамя таго, ён прысвоіў новыя воінскія званні — генерал-маёраў — міністру абароны і старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі і прызначыў генеральнага пракурора[3].
Пасля адстаўкі[правіць | правіць зыходнік]
Пасля адстаўкі Нурсултана Назарбаева выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы паводле Канстытуцыі стаў спікер Сената Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарт Такаеў. Старэйшая дачка Нурсултана Назарбаева Дарыга стала старшынёй парламента краіны[4].
Нурсултан Назарбаеў узначальвае Раду бяспекі Казахстана. Акрамя таго ён застаецца на пасадзе кіраўніка партыі «Нур Атан».
Сталіца Казахстана была названая Нур-Султан у ягоны гонар на наступны дзень пасля таго, як Назарбаеў склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы[3].
У навуцы[правіць | правіць зыходнік]
Доктар эканамічных навук. Член Міжнароднай інжынернай акадэміі (1993), Акадэміі сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі (1994), Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Казахстан (1995), Беларускай акадэміі навук (1996), Нацыянальнай акадэміі прыкладных навук Расіі (1997).
Публіцыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар кніг «Стальны профіль Казахстана», «Без правых і левых», «Крамлёўскі тупік», «На парозе XXI стагоддзя», «У патоку гісторыі», «Эпіцэнтр свету» і іншых.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жонка: Сара Алпысаўна, інжынер-эканаміст паводле спецыяльнасці. Тры дачкі: Дарыга, Дзінара і Алія.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
З’яўляецца кавалерам ордэнаў:
- Украіны: Свабоды (2010[5]), Князя Яраслава Мудрага I ступені (1997[6])
- Францыі — Вялікі Крыж ордэна Ганаровага легіёна (найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода, 2008)
- Японіі — Ордэн Хрызантэмы на Вялікай стужцы (найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода, 2008)
- Італіі — Вялікага крыжа (1998)
- Расіі — Святога апостала Андрэя Першазванага (1998)
- Узбекістана — «За выдатныя поспехі» (1998)
- Румыніі — «Зорка Румыніі» (1999)
- Аўстрыі — Вялікая зорка Пашаны (2000)
- Таджыкістана — «Ісмаілі Самані» (2000)
- Вялікай Брытаніі — Святога Міхаіла і Святога Георгія (2000)
- Грэцыі — Ратаўніка вышэйшай ступені (2001)
- Харватыі — Караля Таміслава (2001)
- Ватыкана — Святога Пія (2001)
- Славеніі — Залаты ганаровы ордэн Свабоды (2002)
- Егіпта — «Ордэн Ніла» (2008).
Узнагароджаны прэміяй Капры (1992), залатым медалём Гільдыі эканамічнага развіцця і маркетынгу горада Нюрнберга (1993), спецыяльным прызом Міжнароднага форума Кранс-Мантана (1996), прэміяй «За міжнароднае разуменне» фонду Unity International (Індыя, 1998), прэміяй «За служэнне Цюркскаму свету», вызначанай Фондам пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў Цюркскага свету (1999), прэміяй «Голуб міру», вызначанай Клубам ЮНЕСКА Дадэканескіх астравоў (Грэцыя, 1999), дыпломам Міжнароднага фонду выбарчых сістэм «За выдатны ўнёсак у прасоўванне дэмакратыі» (1999).
Руская праваслаўная царква ўзнагародзіла яго ордэнам Святога князя Даніла Маскоўскага I ступені.
Ганаровы прафесар Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аль-Фарабі (1995), МДУ імя Ламаносава (1996). Ганаровы доктар паліталогіі Бількенцкага ўніверсітэта (Анкара, 1998). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1999), і г.д.
2004 — Назарбаеву ўручылі мантыю ганаровага прафесара Кембрыджскага ўніверсітэта.
Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]
Расійскі эксперт у пытаннях Цэнтральнай Азіі і Казахстана Аркадзь Дубноў падкрэсліў, што Назарбаеў увойдзе ў гісторыю як стваральнік новай дзяржаўнасці Казахстану[7].
Зноскі
- ↑ Nursultan Nasarbajew // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nursultan Nazarbayev // The Fine Art Archive — 2003.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Указ Президента України № 748/2010 від 2 липня 2010 року «Про нагородження Н.Назарбаєва орденом Свободи»
- ↑ Указ Президента України № 1148/97 від 13 жовтня 1997 року «Про нагородження відзнакою Президента України „Орден князя Ярослава Мудрого“»
- ↑ svaboda.org
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
- Дактары эканамічных навук
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Кавалеры ордэна РПЦ «Славы і Гонару»
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага (Расійская Федэрацыя)
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя)
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 1000-годдзя Казані»
- Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Цаліне»
- Узнагароджаныя медалём «10 гадоў Астане»
- Узнагароджаныя медалём «20 гадоў незалежнасці Рэспублікі Казахстан»
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ўзбекскага ордэна «За выдатныя заслугі»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Кавалеры ордэна Незалежнасці (Катар)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна Залатога арла
- Кавалеры ордэна Свабоды
- Кавалеры ордэна Караля Таміслава
- Кавалеры ордэна Гейдара Аліева
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
- Кавалеры ордэна Ісмаілі Самані
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вітаўтаса Вялікага
- Кавалеры ордэна РПЦ Святога Дзмітрыя Данскога I ступені
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі на ланцугу
- Кавалеры ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
- Кавалеры ордэна «Каралі Ніла»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна святога Карла
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Дубовай кароны
- Кавалеры грузінскага ордэна Залатога руна
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
- Кавалеры ордэна «Мугунхва»
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
- Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія
- Кавалеры ордэна Манас
- Ганаровыя дактары МДІМА
- Асобы
- Нарадзіліся ў Каскеленскім раёне
- Прэзідэнты Казахстана
- Замежныя члены НАНБ
- Першыя сакратары ЦК КП Казахстана