Рацніча
Вёска
| ||||||||||||||
Рацніча[1] (літ.: Ratnyčia, традыцыйная беларуская назва — Ротніца) — вёска ў Алітускім павеце Літве. Уваходзіць у склад горада Друскінінкая. Размешчана пры ўтоку ракі Рацніча (Ратнічанкі) ў Нямунас, ва ўсходняй частцы горада.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Ротніца ўпамінаецца ў XVII ст. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1762 годзе з фундацыі Лявона Сапегі ў Ротніцы збудавалі касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ротніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
На 1866 год у Ротніцы было 44 будынкі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ротніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[2]. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. У 1920 годзе Ротніца апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года савецкія войскі занялі Ротніцу, а ўлады СССР перадалі мястэчка Літве. У чэрвені 1941—1944 гадах Ротніца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
-
Рака Ратнічанка, 1868 г.
-
Рака Ратнічанка
-
Магіла Яна Чачота
-
Магіла Яна Чачота
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1866 год — 217 чал., з 46 каталікоў і 171 іўдзей[4]
- XX стагоддзе: 1970 год — 560 чал.
Славутасці
- Касцёл Святога Барталамея Апостала (1910)
- Магіла Яна Чачота (1847)
- Могілкі іўдзейскія
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Krzywicki J. Rotnica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 812.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рацніча
- Ротніца на сайце Radzima.org