Усе мышы любяць цырк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усе мышы любяць цырк
Жанр дзіцячы музычны спектакль
Аўтар Вераніка Буслаева
Кампазітар Аляксандра Грахоўская
Дырыжор Вераніка Аляксандраўна Буслаева
Рэжысёр Вераніка Буслаева
Кампанія РТБД
Працягласць 60 хв.
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Год 2014

«Усе мышы любяць цырк» — дзіцячы музычны спектакль, пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Веранікай Буслаевай.[1]

Прэм'ера адбылася 23 снежня 2014.

Гісторыя стварэння

«Усе мышы любяць цырк» — рэжысёрскі дэбют актрысы РТБД Веранікі Буслаевай, якая таксама ёсць аўтарам сцэнарыя. У якасці рэжысёра Вераніка Буслаева выступіла з прапановы мастацкага кіраўніка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева, ужо маючы рэжысёрскі досвед па-за РТБД, збольшага ў якасці рэжысёра антрэпрызных дзіцячых спектакляў. Распавядаючы аб працы над спектаклем, аўтар згадвае сваё захапленне рэпрызамі Вячаслава Палуніна.[2]

Сюжэт

У закінутай грымёрцы старога цырку пасяліліся мышаняты, якія пасябравалі з лятучай мышшу, што жыла на гарышчы цырку. Аднак грымёрка прыйшлася даспадобы і двум пацукам. Сюжэт разгортваецца вакол таго, ці атрымаецца ў мышанятаў адваяваць свой нядаўна прыдбаны дом, а таксама выканаць даўнюю мару — стаць цыркавымі акцёрамі.[3]

Сцэнічныя рашэнні

У якасці дэкарацыяў выкарыстоўваецца шмат цыркавой атрыбутыкі. У спектаклі, апрача спеваў, танцаў і чытання вершаў, выконваецца шмат цыркавых трукаў.[2]

Творчы склад

Дзеючыя асобы і выканаўцы

  • Малыш — Максім Шышко, Ілля Ясінскі
  • Шустрык — Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь
  • Мыша — Марына Здаранкова, Ганна Семяняка
  • Лятучая — Гражына Быкава[d], Надзея Цвяткова
  • Пацук — Мікіта Залатар, Мікалай Стонька, Марат Вайцяховіч
  • Пацучыха — Анастасія Баброва, Марыя Пятровіч

Зноскі

Спасылкі