Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў
| Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1959 (66 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Зоя Валянцінаўна Белахвосцік[1] |
| Дзеці | Валянціна Аляксандраўна Гарцуева |
| Адукацыя | |
| Прафесія | тэатральны рэжысёр, выкладчык універсітэта |
| Тэатр | |
| Прэміі | |
Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў (нар. 15 чэрвеня 1959) — беларускі тэатральны рэжысёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1980 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў акцёрам Купалаўскага тэатра. Пазней заняўся рэжысурай. У 2000 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Расійскай акадэміі тэатральнага мастацтва — ГІТІС, прайшоўшы стажыроўку пад кіраўніцтвам народнага артыста РФ Леаніда Хейфеца. Працаваў штатным рэжысёрам Купалаўскага тэатра. З 2012 года — мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД).
З 1998 года адначасова працаваў у Беларускай акадэміі мастацтва. Дацэнт. Выкладаў майстэрства акцёра і рэжысуру драмы. Быў мастацкім кіраўніком курса рэжысёраў драмы. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў па рэжысуры драмы.
Да снежня 2021 года быў мастацкім кіраўніком РТБД[2], звольнены падчас маштабных палітычных чыстак[3]. Далучыўся да незалежнай трупы «Купалаўцы», дзе ўжо былі яго жонка Зоя Белхвосцік і дачка Валянціна Гарцуева, якія 26 жніўня 2020 года ў знак пратэсту звольніліся з Купалаўскага тэатра[4][2].
З 2022 года разам з сям’ёй жыве і працуе ў Польшчы.
У лютым 2024 года Расія па запыце Беларусі абвясціла акцёра ў міжнародны вышук, праз гэта яго гастрольная дзейнасць абмежавана краінамі Еўрапейскага Саюза[5].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з актрысай Зояй Белахвосцік, мае дачку Валянціну, таксама актрысу.[2]
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Рэжысёр каля 35 спектакляў у тэатрах Беларусі.[2]
Найбольш значныя пастаноўкі: «Крывавая Мэры» Д. Бойкі (1996), «Дзядзя Ваня» А. Чэхава (1999), «Трыстан і Ізольда» С. Кавалёва (1999), «Брат мой Сымон» А. Казанцава (2000), «Кім» А. Дударава (2001), «Люці» А. Дударава (2003), «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка (2003), «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (2005), «Івона — прынцэса Бургундская» В. Гамбровіча (2005), «Прымакі» Я. Купалы (2006), «Маэстра» М. Ладо (2006), «Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава (2008), «Хам» Э. Ажэшкі (2009), «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча (2010), «Ня мой» А. Адамовіча, «Ноч Гельвера» І. Вілквіста (2011), «Субота. Нядзеля. Панядзелак» Э. дэ Філіпа (2012), «Людзі на балоце» І. Мележа (2012).
Сярод значных пастановак Гарцуева ў трупе «Купалаўцы» — антыўтопія «Гусі-людзі-лебедзі» (паказ у Варшаве 18 жніўня 2023 года), «Плошча Перамогі» (паводле «СабакіЕўропы» А. Бахарэвіча) і «Валізка» (24-26 чэрвеня 2025 года)[2][6][7]. Як акцёр сыграў адну з роляў у спектаклі «Камедыя Юдзіфі» (2024)[8].
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Пастаноўка Аляксандра Гарцуева «Не мой», у 2010 годзе на сцэне Купалаўскага тэатра, перамагла ў пяці намінацыях на Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2011):
- «Найлепшая сучасная пастаноўка па творах беларускіх аўтараў» (Аляксандр Гарцуеў і Алена Калюнова),
- «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» (Барыс Герлаван і Алена Ігруша),
- «Найлепшае музычнае афармленне» (кампазітар Алег Хадоска),
- «Найлепшая жаночая роля» (Святлана Анікей — роля Паліны),
- «Найлепшы спектакль года» — разам з операй «Набука» (рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ) Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.kino-teatr.ru/kino/acter/m/post/16735/bio/
- ↑ а б в г д 7 беларусаў, якія робяць сусветны тэатр — Sojka (англ.). sojka.io. Праверана 27 студзеня 2026.
- ↑ Звольнілі кіраўніка Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева. 24 снежань 2021
- ↑ Зоя Белахвосцік: Тым, хто застаўся ў Беларусі, складаней (руск.). dw.com. Праверана 27 студзеня 2026.
- ↑ Марціновіч, Дзяніс. Ад Купалаўскага да «Купалаўцаў»: шлях вольнай трупы даўжынёй у шэсць сезонаў. Reform.news (31 студзеня 2026).
- ↑ Ina. “Вольныя Купалаўцы” пакажуць у Варшаве апошнюю прэм’еру ў гэтым сезоне . Рацыя (24 чэрвеня 2025). Праверана 27 студзеня 2026.
- ↑ “Купалаўцы”: останавливаться нельзя (руск.). Арт.Контекст. Праверана 27 студзеня 2026.
- ↑ Свабода, Радыё. «Купалаўцы» анансавалі новы экспэрымэнтальны спэктакль. Прэм’ера на Youtube — сёньня, 20 студзеня . Радыё Свабода (20 студзеня 2024). Праверана 27 студзеня 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі ДІТМа
- Постаці Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Лаўрэаты Нацыянальнай тэатральнай прэміі
- Асобы
- Рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі