Свята-Мікалаеўская царква (Пескі)
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
53°21′17″ пн. ш. 24°37′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Пескі |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Мастоўскае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Архітэктар | Мікалай Ільіч Ціхвінскі |
Будаўніцтва | 1868—1870 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Песках Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
Пабудавана ў 1868—1870 гадах на месцы драўлянага струхлелага храма па праекце гродзенскага архітэктара Мікалая Ціхвінскага[1]. Грошы на ўзвядзенне — 8634 рублёў — былі выдзелены ўладальнікам маёнтка Масты Аляксандрам Азнабішыным.
Архітэктура
Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове кампазіцыі кубападобны аб'ём малітоўнай залы, над чатырохсхільным дахам якога ўзведзены цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане. Да аб'ёму далучаны паўкруглая апсіда і прамавугольная трапезная. Да фасада дабудавана двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай. Фасады крапаваны вуглавымі лапаткамі і аркатурнымі фрызамі, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, арачны ўваходны праём аформлены кілепадобным парталам. У бутавую агароджу ўбудавана 3-арачная брама.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Мікалаеўская царква (Пескі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Пескі) на сайце Radzima.org
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78