Любоў Іванаўна Мазалеўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:48, 30 мая 2020, аўтар DobryBrat (размовы | уклад) (дапаўненне, вікіфікацыя)
Любоў Іванаўна Мазалеўская
Дата нараджэння 12 (25) студзеня 1903(1903-01-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 1964(1964-07-18) (61 год)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія
Тэатр Тэатр імя Якуба Коласа, Тэатр імя Янкі Купалы, Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
IMDb ID 0610609
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Любо́ў Іва́наўна Мазале́ўская (12 (25) студзеня 1903, маёнт. Каўшова, цяпер Мастоўскі раён — 18 ліпеня 1964) — беларуская артыстка, тэатральны рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Біяграфія

Унучка Рыгора Мазалеўскага. Вучылася ў Скідальскім вучылішчы і Гродзенскай прыватнай гімназіі. У 1920 г., падчас польска-савецкай вайны, з адступаючай Чырвонай Арміяй з’ехала на ўсход. Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926), працавала ў Тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск) і Тэатры імя Янкі Купалы (Мінск), на кінастудыі, выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Арганізатар, галоўны рэжысёр (1956—1961, 1963—1964) Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (Мінск). Знялася ў шэрагу карцін беларускай кінастудыі.

Фільмаграфія

Ушанаванне памяці

  • З 1992 года прысуджаецца прэмія імя Л. І. Мазалеўскай ў галіне тэатральнага мастацтва.
  • 25 студзеня 2003 года ў паштовае абарачэнне ўведзена паштовая картка з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Л. І. Мазалеўскай.

Зноскі

Літаратура

  • Календарыюм // «Czasopis» 01’2003;
  • Скідзель. 500 год у гісторыі / І. Барысаў, М. Дзелянкоўскі, А. Вашкевіч, Д. Люцік, Я. Лялевіч, С. Токць. — Гродна: Гродзенская абласная тыпаграфія, 2008. С. 87, 229.
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2003.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 3. — Мінск, 1987.