Дзеці партызана
Дзеці партызана | |
---|---|
Жанр | шпіёнскі фільм[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
Віктар Камісараў Наталля Зашчыпіна |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 77 хв. |
Краіна | СССР |
Мова | руская |
Год | 1954 |
IMDb | ID 0411285 |
«Дзеці партызана» — прыгодніцкі фільм рэжысёраў Льва Голуба і Мікалая Фігуроўскага зняты на кінастудыі Беларусьфільм у 1954 годзе.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У Нароўлю на летнія канікулы прыехаў піянер Міхась Грэчны. Разам з ім на цеплаходзе плыў шпіён, які сказаў, што ён фотамастак.
Шпіён прыёхаў у геалагічную партыю, якая займалася пошукам радовішчаў нафты. Там ён прадставіўся фотакарэспандэнтам геалагічнага часопіса і прымусіў пагрозамі работніка геалагічнай партыі Глушку, які ў час вайны супрацоўнічаў з гестапа, зрабіць фотаздымкі сакрэтных карт і пакласці касету з плёнкай ва ўмоўленым месцы. У гэтым месцы яе выпадкова знайшлі брат і сястра Грэчныя, дзеці камандзіра партызанскага атрада, які гераічна загінуў у жніўні 1942 года падчас Вялікай Айчыннай вайны. Яны паспяшаліся аднесці знаходку геолагам, але нікога з начальства не аказалася на месцы. Глушка, пераканаўшыся, што гэта менавіта схаваная ім плёнка, падахвоціўся праводзіць дзяцей з тайнай мэтай прывабіць іх у багну і загубіць.
У час акупацыі Глушка стаў здраднікам і служыў у нацыстаў. Ён выдаў ім размяшчэнне партызанскага атрада, якім камандаваў геолаг Мікола Грэчны. Цяпер, баючыся пакарання, ён рашыўся на новае злачынства.
Даведаўшыся, што дзеці не загінулі ў багне, Глушка пачаў актыўна шукаць іх. На адной з дзялянак лесу ён знайшоў шмат дрэваў з надпісамі на кары «Глушка — здраднік». Каб вынішчыць гэтыя надпісы, Глушка падпаліў лес.
У рэшце рэшт Глушка знайшоў дзяцей каля магілы іх бацькі. Забіць дзяцей яму не даў дзед Якуб, які выпадкова знаходзіўся непадалёк.
Глушка і шпіён апынуліся ў супрацоўнікаў дзяржбяспекі, а дзецям выказалі падзяку за праяўленыя мужнасць, розум і адвагу.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Віталь Камісараў — Міхась Грэчны, піянер-суворавец
- Наталля Зашчыпіна — Алеся Грэчная, сястра Міхася Грэчнага
- Павел Волкаў — Якуб Максімавіч, апякун Міхася і Алесі Грэчных, ляснік
- Павел Малчанаў — Васіль Сяргеевіч Собалеў, начальнік геалагічнай партыі
- Любоў Мазалеўская — Ганна Пракоф’еўна, апякунка Міхася і Алесі Грэчных
- Алег Жакаў — следчы
- Павел Шпрынгфельд — Матвей Глушка
- Рыгор Шпігель — шпіён
- Уладзімір Маранкоў — геолаг
- Кацярына Фёдараўна Савінава — Вольга Васілеўна, геолаг
У эпізодах:
- Уладзімір Балашоў , Кацярына Бузук, Я. Заштоўт
- Ю. Пашкін, Г. Суднік, Людміла Цімафеева
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- Сцэнарыст: Рыгор Калтуноў
- Рэжысёры-пастаноўшчыкі:
- Аператар-пастаноўшчык: Андрэй Булінскі
- Кампазітары:
- Тэкст песень: А. Астрэйка
- Мастак-пастаноўшчык: Юрый Булычоў
- Гукааператар: К. Бак
- Рэжысёр: Пётр Васілеўскі
- Аператар: Г. Удавенка
- Мантаж: Н. Мікалаева
- Грым: Р. Нікіцін
- Дырэктар: С. Тульман