Наша гісторыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:04, 3 ліпеня 2020, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎top: вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by з дапамогай AWB)
«Наша гісторыя»
Тып часопіс
Краіна Беларусь
Рэдактар Андрэй Васілевіч Дынько
Галоўны рэдактар Андрэй Дынько
Заснавана 2018
Тэматыка гісторыя
Мова беларуская
ISSN 2617-2305

Наша гісторыя — беларускі навукова-папулярны ілюстраваны часопіс.

Першы нумар часопіса выйшаў 17 жніўня 2018 года[1]. Выдаўцом яго выступіла рэдакцыя інтэрнэт-партала «Наша Ніва»[2]. Першы наклад быў раскуплены за некалькі дзён, таму быў выдадзены дадатковы наклад.

Рубрыкі часопіса: Адкуль наш род, Біяграфія, Палітыка, Рэч Паспалітая, Вайсковая слава, СССР, Народы Беларусі, Пра-свет, Турыстычныя кірункі, Наша страва, Кухонныя гісторыі, Простыя рэчы, Гаспадарка, Анекдоты, Комікс[3].

Зноскі