Андрэй Дынько
Андрэй Дынько | |
---|---|
Род дзейнасці | перакладчык, журналіст |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1974[1] (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Андрэй Дынько (нар. 1974, Брэст) — галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва», адзін з рэдактараў часопісу «Arche».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1974 у Брэсце. Пачынаў творчую дзейнасць як перакладчык, публіцыст.
Выкладчык МДЛУ (1997—2000). Сурэдактар часопісу «Arche» ад 1998.
З 1999 года рэдактар газеты «Наша Ніва», у 2000 годзе змяніў Сяргея Дубаўца на пасадзе галоўнага рэдактара гэтай газеты — аднаго з апошніх бастыёнаў беларускамоўнай прэсы.
Член Беларускага ПЭН-цэнтра, у 2002—2004 гадах быў віцэ-прэзідэнтам. Выйшаў з ПЭН-цэнтра ў 2019[2].
У 2003 годзе Вацлаў Гавел перадаў яму прэмію за Грамадзянскія заслугі імя Ганна Эленбоген (ён стаў першым замежнікам, якому была перададзеная гэтая чэшская прэмія).
Перакладае з англійскай, італьянскай, польскай, французскай, украінскай моў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[3].
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #101724667X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 красавіка 2014.
- ↑ Я выйшаў з ПЭНа ў той жа вечар, калі даведаўся пра выключэнне Севярынца //nashaniva.by 24 кастрычніка 2019
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100