Наша гісторыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
«Наша гісторыя»
Наша гісторыя (часопіс).jpg
Тып часопіс
Краіна Беларусь
Рэдактар Андрэй Васілевіч Дынько
Галоўны рэдактар Андрэй Дынько
Заснавана 2018
Тэматыка гісторыя
Мова беларуская
ISSN 2617-2305

Наша гісторыя — беларускі навукова-папулярны ілюстраваны часопіс.

Першы нумар часопіса выйшаў 17 жніўня 2018 года[1]. Выдаўцом яго выступіла рэдакцыя інтэрнэт-партала «Наша Ніва»[2]. Першы наклад быў раскуплены за некалькі дзён, таму быў выдадзены дадатковы наклад.

Рубрыкі часопіса: Адкуль наш род, Біяграфія, Палітыка, Рэч Паспалітая, Вайсковая слава, СССР, Народы Беларусі, Пра-свет, Турыстычныя кірункі, Наша страва, Кухонныя гісторыі, Простыя рэчы, Гаспадарка, Анекдоты, Комікс[3].

У сакавіку 2021 года ў аднабаковым парадку «Белсаюздрук» спыніў распаўсюд часопіса «Нашай Нівы», «Белкніга», даччыная сетка крамаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, таксама адмовілася яго прадаваць, у красавіку гэтак жа зрабіла «Акадэмкніга», якая належыць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, таксама стала вядома, што «Белпошта» скасуе дамову з яго выдаўцом з ліпеня 2021 года[4].

8 ліпеня 2021 года разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны Андрэй Дынько нібыта за арганізацыю пратэстаў[5][6]. 12 ліпеня 2021 года сумеснай заяваю дзесяці арганізацый, у тым ліку Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хельсінскага камітэта, Беларускага ПЕН-цэнтра, галоўны рэдактар быў прызнаны палітычным зняволеным[7][8].

Зноскі

  1. Такога яшчэ не бывала: у продажы з’явіўся новы ілюстраваны часопіс «Наша гісторыя»
  2. «Наша Ніва» выдала ілюстраваны гістарычны часопіс: «Нават расейцы і ўкраінцы такога ня маюць»
  3. «Наша Ніва» пачала выдаваць часопіс «Наша гісторыя»
  4. «Акадэмкніга» адмовілася прадаваць часопіс пра беларускую гісторыю. Новы Час (14 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  5. Massive crackdown on independent media throughout Belarus(англ.) . Белсат (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  6. Силовики пришли в издание «Наша Ніва»: у сотрудников и в офисе провели обыски, сайт недоступен (обновляется)(руск.) . ZERKALO.IO (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  7. Коваль, Илья. В Беларуси ряд сотрудников издания "Наша Нива" признали политзаключенными(руск.) . Deutsche Welle (13 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  8. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох супрацоўнікаў "Нашай Нівы". Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.