Леанід Георгіевіч Бутэлін
Прапануецца перанесці ў Леанід Георгіевіч Бутэлін. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Старонку, здаецца, ўжо перайменавалі. Прыбраць шаблон. |
Леанід Георгіевіч Буцелін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 чэрвеня 1941 |
Грамадзянства | |
Род войскаў | авіяцыя |
Камандаваў | звяном 12-га знішчальнага авіяпалка |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Леанід Георгіевіч Буцелін (1919, в. Родня, цяпер у Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці — 22 чэрвеня 1941) — лётчык-знішчальнік, у час Вялікай Айчыннай вайны адным з першых тараніў варожы самалёт[1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1919 (паводле іншых звестак 1917[2]) годзе ў вёсцы Родня цяпер Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Рускі. З дзяцінства марыў стаць лётчыкам, займаўся авіямадэлізмам. Быў адным з лепшых спартсменаў Родні, неаднаразова станавіўся пераможцам лыжных гонак. У РСЧА са студзеня 1939 года. Скончыў 8-ю Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў імя П. Д. Асіпенкі[3].
Таран
22 чэрвеня 1941 года нямецкая авіяцыя зрабіла налёт на аэрадром Боўшаў Станіслаўскага аэравузла. Камандзір звяна 12-га знішчальнага авіяпалка (64-я змешаная авіяцыйная дывізія, ВПС 12-й арміі , Кіеўская асобая ваенная акруга) камсамолец малодшы лейтэнант Буцелін Л. Г. першым падняўся ў паветра на самалёце И-153 для адлюстравання налёту. У паветры ён выявіў групу бамбардзіроўшчыкоў Ju-88 і ўступіў з імі ў бой[3].
У адной з атак яму ўдалося ўразіць агнём адзін з «юнкерсаў»[3]. Той загарэўся і паваліўся на зямлю. Буцелін зрабіў віраж і ўбачыў, як іншы бамбардзіроўшчык заходзіць бамбіць аэрадром. Разгарнуўшыся, ён пайшоў яму насустрач і адкрыў агонь[3]. Але неўзабаве патроны скончыліся. Тады Буцелін прыняў рашэнне тараніць[1]. Падышоўшы ўшчыльную да хваста «юнкерса», ён шрубай сваёй «чайкі» адсек яго. Фашысцкі самалёт упаў на зямлю, дзе выбухнуў, не прычыніўшы шкоды аэрадрому і складам гаручага. Таран быў выраблены на вышыні 200 м, таму Буцелін не змог скарыстацца парашутам і загінуў[3]. Дакладны час і месца тарану — 5 гадзін 15 хвілін (паводле іншых звестак 5 гадзін 42 хвіліны) каля вёскі Немшын Галічынскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці[3].
Самалёт з парэшткамі лётчыка выявіў мясцовы жыхар М. Ф. Белавус. Ён вынес цела і пахаваў яго каля вёскі. У 1950-я гады прах перапахаваны ў брацкай магіле ў Галічы[3].
Узнагароды і памяць
Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 мая 1965 года Леанід Георгіевіч Буцелін узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені.
У аграгарадку Родня ў гонар Леаніда Буцеліна названа вуліца[4]. Каля горада Галіч яму ўсталяваны помнік працы львоўскага скульптара Валянціна Усава — бронзавы крылаты чалавек, які падае з нябёсаў[3]. У 2010 годзе вандалы здалі помнік на металалом[5].
Зноскі
- ↑ а б Бутелин Леонид Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.
- ↑ Данясенне аб беззваротных стратах
- ↑ а б в г д е ё ж Бутелин Леонид Георгиевич (руск.)
- ↑ Аграгарадкі Клімавіцкага раёна
- ↑ Памятник советскому летчику сдали на металл (руск.)
Літаратура
- ЦАМО, ф. 33 иап, оп. 200512, д. 1, л. 7, личное дело.
- Абрамов А. С. Мужество в наследство. — Свердловск: Средне-Уральское кн. изд., 1988. — С. 32.
- Бессмертные подвиги. — М.: Воениздат, 1980. — С. 215—217, 243.
- Бурче Е. Ф. Пётр Николаевич Нестеров. — М.: «Молодая гвардия», 1955. — С. 226.
- Важин Ф. А. Воздушный таран. — 2-е изд., пер. и доп. — М.: Воениздат, 1962. — С. 9-10.
- Герои и подвиги. — Кн. 3. — М.: Воениздат, 1965. — С. 9-12.
- Жукова Л. Н. Выбираю таран. — М.: «Молодая гвардия», 1985. — С. 8.
- Крылья Родины. — М.: ДОСААФ, 1983. — С. 99.
- На грани возможного. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: «Лимб», 1993. — С. 91-79, 393.
- Скрипко М. С. По целям ближним и дальним. — М.: Воениздат, 1981. — С. 129.
- Смирнов С. С. Были Великой войны. — М.: «Советская Россия», 1966. — С. 22-23.
- Авиация и космонавтика. — 1971. — № 6. — С. 44.
- Авиация и космонавтика. — 1991. — № 6. — С. 14.
- Аэрохобби. — 1994. — № 1. — С. 29, 33.
- Крылья Родины. — 1966. — № 6. — С. 2.
- Крылья Родины. — 1976. — № 6. — С. 18.
- Наука и жизнь. — 1986. — № 6. — С. 35.
- Знамя Родины. — 1941. — 15 июля.