Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 01:38, 20 жніўня 2020, аўтар Чаховіч Уладзіслаў (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Помнік |Беларуская назва = |Арыгінальная назва = |Выява = |Подпіс выя...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Помнік
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну
52°25′27″ пн. ш. 31°00′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Гомель
Скульптар Шата Мікатадзэ[d]
Архітэктар Іван Данілавіч Спірын
Дата пабудовы 1958 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Ж000046шыфр 313Ж000046
Матэрыял граніт і бронза
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Гомелі, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Пастаўлены ў 1958 годзе ў гонар 40-годдзя БССР. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар Шата Мікатадзэ і архітэктар Iван Спірын[1].

Апісанне

З’яўляецца кампазіцыйным цэнтрам плошчы. Бронзавая скульптура У. I. Леніна (6 м) ўстаноўлена на прамавугольным гранітным пастаменце (3 м), да яго прымыкаюць трыбуны. Фігура правадыра ў энергічным руху. У правай руцэ кепка, левая трымае лацкан расшпіленага паліто. Партрзтнае падабенства дасягнута дэталёвай прапрацоўкай форм, умеранымі святлоценевымі кантрастамі. Каларыстычнае вырашэнне заснавана на спалучэнні цёмнай бронзы скульптуры, чырвонага граніту пастамента і трыбун[1].

Зноскі

  1. а б Л. Г. Лапцэвіч. 91. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.

Літаратура

Спасылкі