Людміла Георгіеўна Лапцэвіч
(Пасля перасылкі з Л. Г. Лапцэвіч)
Jump to navigation
Jump to search
Людміла Георгіеўна Лапцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 студзеня 1938 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (1974) |
Альма-матар | |
Член у |
Людміла Георгіеўна Лапцэвіч (дзявочае Ляўхненка; нар. 7 студзеня 1938, с. Якаўлеўка, Казахстан) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1974).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла БДУ ў 1960 годзе. У 1960—1965 гадах працавала ў Мастацкім музеі Беларусі, з 1968 у Інстытуце мастацтвазнаўства этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі. Адначасова да 1982 года выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1964—1965 гадах у Мінскім харэаграфічным вучылішчы.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследуе манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва Беларусі. Адна з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—1988), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 3, 5—6, 1989, 1992—1994).
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва ў інтэр’ерах грамадскіх будынкаў Беларусі // Весці АН БССР. Сэр. грамад. навук. 1969. № 4;
- Роль искусства в формировании и развитии советского образа жнзни. Мн., 1979 (у сааўтарстве).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Фатыхава Г. А. Лапцэвіч Людміла Георгіеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыі:
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
- Кандыдаты мастацтвазнаўства
- Выпускнікі БДУ
- Члены Саюза мастакоў Беларусі
- Нарадзіліся ў Казахстане
- Мастацтвазнаўцы Беларусі