Вуліца Залатая Горка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Залатая Горка
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Савецкі
Гістарычны раён Залатая Горка
Ранейшыя назвы вуліца Радыстаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Залата́я Го́рка (руск.: улица Золотая Горка) — вуліца ў Савецкім раёне Мінска.

Да Вялікай Айчыннай вайны на месцы вуліцы існавалі Могілкавы і Залатагорскі завулкі. Пасля вайны па колішнім прадмесці Залатая Горка пракладзена новая вуліца, якая мела назву вуліца Радыстаў. У 1987 годзе вуліца перайменавана пад сучасную назву.

Размяшчэнне

Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. З’яўляецца працягам вуліцы Румянцава, пачынаецца ад вуліцы Казлова, перасякае Чырваназоркавую вуліцу, з усходняга боку прымыкае Чырваназоркавы завулак, далей з заходняга боку прымыкае бульвар Мулявіна, а з усходняга Берасцянская вуліца, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Гікалы.

Забудова

  • № 4 — Рэспубліканскі шпіталь Дэпартамента фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1

Спасылкі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)