Перайсці да зместу

Берасцянская вуліца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Берасцянская вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Савецкі, Партызанскі
Гістарычны раён Доўгі Брод
Працягласць 1,2 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Перамогі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Берасця́нская вуліца (руск.: Берестянская улица) — вуліца ў Савецкім і Партызанскім раёнах Мінска.

Вуліца Берасцянская

Гула тут калісьці
труба-берасцянка,
пастух сустракаў
свае росныя ранкі.
Рыкалі рагулі,
бляялі ягняткі –
тупалі ў пыле
сонныя статкі…
Вулку таму
Берасцянскай назвалі,
хоць тут машыны
даўно зарыкалі
і збудавана
многа падрад
высокіх дамоў
і садоў дашкалят…
А што, раскажы,
на тым месцы было,
дзе твайго дома заззяла святло?

Гістарычна праходзіла праз прадмесце Доўгі Брод. Назву вуліца атрымала ў канцы ХІХ ст., хутчэй за ўсё, ад назвы горада Берасця[1].

Мае ламаную форму. Пачынаецца каля вуліцы Чапаева і ідзе ў паўночна-ўсходні бок, з захаду прымыкае Мар’еўская вуліца, перасякае вуліцы Казлова, Чырваназоркавую, каля дома № 24 паварочвае ў паўночна-заходнім кірунку, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Залатая Горка. Працягласць складае 1,2 км.

Пасляваенная забудова
Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1

Азелянённыя тэрыторыі

[правіць | правіць зыходнік]
Вялікая лесвіца на вуліцы

На вуліцы размешчаны сквер горада-пабраціма Чанчунь, Вайсковыя могілкі.

Зноскі

  1. В. В. Жыбуль. Я. САТУНОЎСКІ І Е. ЛОСЬ: НЕВЯДОМЫЯ СТАРОНКІ ТВОРЧЫХ СУВЯЗЕЙ Архівавана 28 чэрвеня 2020.
  2. а б в Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)