Бульвар Мулявіна (Мінск)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Бульвар Мулявіна)
Бульвар Мулявіна Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Савецкі |
Працягласць |
|
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Якуба Коласа |
Аўтобусныя маршруты | 100, 115э |
Назва ў гонар | Уладзімір Георгіевіч Мулявін |
Установы культуры | Беларуская дзяржаўная філармонія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бульвар Мулявіна — бульвар у цэнтры Мінска, у Савецкім раёне[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца паміж праспектам Незалежнасці і Залатой Горкай[2].
На бульвары знаходзіцца Беларуская дзяржаўная філармонія (адрас — праспект Незалежнасці, 50), дзе Уладзімір Мулявін доўгі час працаваў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 1965 года — Дрэваапрацовачная вуліца, пасля — бульвар Луначарскага[3]. У 2004 годзе быў пераназваны ў гонар Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна[4].
Ацэнкі перайменавання
[правіць | правіць зыходнік]Віталь Маціеўскі, франтмен гурта «Open Space», у 2018 годзе даў такую ацэнку рэбрэндынгу: «Мне падабаецца, што з’яўляюцца такія назвы. Пара адыходзіць ад савецкіх і рэвалюцыйных назваў. Было б цікава, калі б называлі вуліцы ў гонар вядомых людзей прыжыццёва»[5].
Зноскі
- ↑ Інфармацыя пра вуліцы горада Мінска Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ На карце Архівавана 27 снежня 2010.
- ↑ Переименования после 1994 года Архівавана 19 лютага 2018.
- ↑ Рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта № 1520 от 30.07.2004 г. «Аб найменаванні і перайменаванні вуліц г. Мінска» Архівавана 9 жніўня 2017.
- ↑ А каких названий улиц вам не хватает? (руск.). KP.BY (18 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бульвар Мулявіна (Мінск)
- Бульвар Мулявіна на карце Мінска