Перайсці да зместу

Аляксандр Шрамко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:39, 18 кастрычніка 2020, аўтар Renamed user 8712498365 (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Асоба |імя = Аляксандр Шрамко |арыгінал імя = |партрэт = |апісанне = |р...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Аляксандр Шрамко
Род дзейнасці святар
Дата нараджэння 4 ліпеня 1957(1957-07-04) (66 гадоў)
Месца нараджэння Пінск, БССР
Бацька Яфім
Жонка Вольга Леаненкава
Месца працы
Альма-матар
Член у

Аляксандр Шрамко (нар. 4 ліпеня 1957) — беларускі праваслаўны рэлігійны і грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 ліпеня ў 1957 годзе ў Пінску.

У 1974—1980 гадах вычуўся на факультэце радыёфізікі і электронікі БДУ. З 1974 г. па 1975 г. працаваў электраманцёрам ахоўнай сувязі і сігналізацыі. У канцы 1970-х стаў актыўным вернікам, спачатку наведваў царкву Евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў «Галгофа», потым сабор Святога Духа. З 1980 г. па 1984 г. працаваў у Цэнтральным канструктарскам бюро з доследнай вытворчасцю АН БССР. З 1980 г. па 1984 г. — панамар і чытальнік у Свята-Георгіеўскай царкве в. Забалоцце Смалявіцкага раёна. З 1984 г. па 1985 г. працаваў у НДІ прыкладных фізічных праблем. З канца 1980-х — брат міласэрнасці ў сястрынстве Сафіі Слуцкай пры кафедральным саборы, а потым дырэктар адной з першых нядзельных школак у Мінску. З 1985 па 1993 г. — працаваў дворнікам. З 1993 г. па 1994 г. працаваў настаўнікам фізікі.

У 1997 г. экстэрнам скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1994 г., быў настаяцелем храма ў в.Строчыцы. З сярэдзіны 1990-х першым з мінскіх святароў пачаў на службах чытаць Евангелле па-беларуску. У 1995 г. — настаяцель храма ў г.п. Дружны. У 1996—2007 гг. — клірык Свята-Пакроўскага прыходу (м-н Вяснянка). У 1997—2003 гг. — выкладчык Святога Пісьма ў Мінскай духоўнай вучэльні.

З 1999 г. стаў актыўным карыстальнікам Інтэрнэту і стварае сайт «Дзёньнік сьвятара». З 2003 г. разам з Наталляй Васілевіч стварае беларускі партал «Царква». Публікуецца ў выдавецтве «Образ». Аўтар часопісаў «Фома», «Дорога вместе», сайта «Православие и мир». 8-11 снежня 2006 г. быў удзельнікам семінара сусветнага брацтва праваслаўнай моладзі «Сіндэсмас» на тэму «Царква ў жыцці грамадства і навакольнага свету». 15 верасня 2006 г. Мінскі епархіяльны савет вынес папярэджанне Аляксандру Шрамко за ягоную дзейнасць у інтэрнэце і выказванні ў ягоным «Жывым журнале». 15 мая 2007 года мітрапаліт Філарэт забараніў святарства Аляксандру Шрамко і залічыў яго па-за штат да раскаяння «за неаднаразовае парушэнне клірыкам царкоўнай дысцыпліны, кананічных правілаў і пастановаў». Непасрэднай прычынай царкоўнага пакарання стаў удзел у прэс-канферэнцыі арганізатараў кампаніі «За свабоду сумлення» 25 красавіка 2007 г. прысвечанай закону аб свабодзе сумлення: Аляксандар Шрамко тады рэзка крытыкаваў гэты закон і ягоная пазіцыя разышлася з афіцыйнай пазіцыяй Беларускай праваслаўнай царквы. У 2008 г. выступіў у падтрымку пратэстанцкай царквы Новае жыццё.

2 сакавіка 2009 г. мітрапаліт Філарэт здзейсніў чын аднаўлення ў кліры айца Аляксандра Шрамко. З 2009 г. клірык мінскага прыходу Св. Міхала Арханёла. Са студзеня 2009 па кастрычнік 2009 — дыспетчар аўтаматызаваных сістэм кіравання ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. У 2013 годзе выступаў супраць смяротнага пакарання, заявіўшы, што смяротнае пакаранне ўступае ў супярэчнасць з Евангеллем.[1] У 2014 годзе выступіў за самакіраванасць БПЦ. 8 сакавіка 2015 г. адслужыў першую службу на беларускай мове ў храме Св. Блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у мінскім мікрараёне «Сухарава». Ад 8 снежня 2018 г. — старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання стаміраваных.

У 2018 г. у сваім Фэйсбуку выступіў з крытыкай Патрыярха Кірыла, калі кіраўнік РПЦ не звярнуў ніякае ўвагі на сотні вернікаў, якія чакалі яго гадзінамі перад царквой, бо на службу ў сярэдзіну храма можна было патрапіць толькі па спецыяльных прапусках. У выніку ў адпаведнасці з рашэннем епархіяльнага савета Мінскай епархіі ад 23 сакавіка 2018 года святару забаранілі служэнне «за парушэнне іерэйскай прысягі, клятвы і сістэматычныя публікацыі ў СМІ паведамленняў, якія зневажаюць праваслаўную царкву і сеюць у сэрцах людзей варожасць і нянавісць». 29 кастрычніка 2018 году асвяціў новую алею крыжоў у Курапатах на месцы масавага пахавання ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў. Выступіў з крытыкай мітрапаліта Паўла, калі 4 і 13 красавіка 2019 года ў Курапатах былі знесены каля сотні драўляных і металічных крыжоў, усталяваных на грошы грамадскасці, а кіраўніцтва БПЦ не давала ніякіх камэнтароў на гэтую тэму.

8 лістапада 2019 года забарону на служэнне працягнулі яшчэ на год.

Бібліяграфія

  • Духовные движения в народе Божьем (2003)
  • Дневник священника. Нестандартные ответы на трудные вопросы (2006)

Зноскі

Спасылкі