Факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ
Факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
![]() | |
Заснаваны | 1976 |
Дэкан | Ушакоў Дзмітрый Уладзіміравіч |
Месцазнаходжанне | Мінск, Курчатава, 5 |
rct.bsu.by |
Факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій (РФіКТ) (да 2010 года — факультэт радыёфізікі і электронікі) — адзін з буйнейшых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Створаны ў 1976 годзе.
Сферы дзейнасці выпускнікоў факультэта: інфармацыйныя тэхналогіі, тэлекамунікацыі, радыёэлектроннае і аптычнае прыборабудаванне, камп’ютарныя сеткі, праграмаваная электроніка, мікраэлектроніка, нанаэлектроніка, лазерныя аптычныя тэхналогіі і іншыя.
Факультэт мае цесныя навукова-тэхнічныя сувязі з шэрагам замежных навуковых цэнтраў: Рурскім універсітэтам (Нямеччына); Ліёнскай тэхнічнай школай (Францыя); Орхускім універсітэтам (Данія); Расійскім інстытутам касмічных даследаванняў, а таксама з шэрагам універсітэтаў Расіі, Украіны, Польшчы.
Пра факультэт
[правіць | правіць зыходнік]На факультэце працуюць больш за 100 выкладнікаў, многія з якіх маюць вучоныя ступені. Факультэт вядзе падрыхтоўку па спецыяльнасцях:
- Радыёфізіка і інфармацыйныя тэхналогіі (кваліфікацыя: «Радыёфізік. Інжынер-праграміст»)
- Інтэлектуальная электроніка (кваліфікацыя: «Радыёфізік. Інжынер-праграміст»)
- Кібербяспека (кваліфікацыя: «Спецыяліст па кіберпяспецы»)
- Прыкладная інфарматыка (кваліфікацыя: «Інфарматык. Праграміст»)
На ўсіх спецыяльнасцях вывучаюцца наступныя дысцыпліны: вышэйшая матэматыка, агульная і тэарэтычная фізіка, інфарматыка, радыёфізіка, электроніка.
Структура факультэта
[правіць | правіць зыходнік]Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- Кафедра радыёфізікі і лічбавых медыятэхналогій
- Кафедра квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі
- Кафедра фізічнай электронікі і нанатэхналогій
- Кафедра інфарматыкі і камп'ютарных сістэм
- Кафедра інтэлектуальных сістэм
- Кафедра тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій
- Кафедра сістэмнага аналізу і камп'ютарнага мадэлявання
- Кафедра фізікі і аэракасмічных тэхналогій
Навукова-даследчыя лабараторыі
[правіць | правіць зыходнік]- лазерных сістэм
- матэрыялаў і прыборных структур мікра- і нанаэлектронікі
- інфармацыйна-вымяральных сістэм
- прыкладных касмічных тэхналогій
- метадаў апрацоўкі інфармацыі
Студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі:
[правіць | правіць зыходнік]- паўправадніковых лазераў
- матэрыялаў і тэхналогій мікраэлектронікі
- мадэлявання і аналізу стахастычных працэсаў і сістэм
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт РФіКТ знаходзіцца па-за Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогай, недалёка ад станцыі метро «Малінаўка», каля прыпыначнага пункта «Гай». Недалёка знаходзяцца Факультэт сацыякультурных камунікацый БДУ, Біялагічны факультэт БДУ, Навукова-даследчы інстытут прыкладных фізічных праблем.
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Лабуда Антон Антонавіч (1976—1981)
- Сцяпан Рыгоравіч Мулярчык (1990—2012)
- Сяргей Уладзіміравіч Малы (2012—2021)
- Дзмітрый Уладзіміравіч Ушакоў (з 2021)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Уваход на факультэт
-
Хол першага паверха
-
Павех з лабараторыямі