Смалвас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Смалвас
літ.: Smalvos
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Смолвы
Насельніцтва
173 чалавекі (2011)
Часавы пояс
Смалвас на карце Літвы
Смалвас (Літва)
Смалвас

Сма́лвас[1] (літ.: Smalvos, традыцыйная беларуская назва — Смолвы) — вёска ў Літве, каля возера Смолваў. Уваходзяць у склад Турмантаскай сянюніі Зарасайскага раёна Уцянскага павета. Насельніцтва на 2011 год — 173 чалавекі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Смолвы датуецца 1580 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства і знаходзіліся ў валоданні Клябоўскіх.

У 1600 годзе Смолвы перайшлі да Падбярэзскіх, пазней — да Гінтаўтаў і Барташэвічаў.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Смолвы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. У другой палове XIX ст. у Смолвах было 6 будынкаў, дзейнічалі касцёл і сінагога, штогод праводзіліся два кірмашы.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Смолвы занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смолвы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Смолвы апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Смолвы Літве.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагоддзе: ~1889 год — 175 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 173 чал.


Славутасці

  • Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1857)

Зноскі

Спасылкі