Смалвас
| Вёска | |
| Смалвас | |
|---|---|
| літ.: Smalvos | |
| 55°38′27″ пн. ш. 26°21′43″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Павет | Уцянскі |
| Раён | Зарасайскі |
| Сянюнія | Турмантаская |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Ранейшыя назвы | Смолвы |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 173 чалавекі (2011) |
| Паказаць/схаваць карты | |
Сма́лвас[1] (літ.: Smalvos, традыцыйная беларуская назва — Смолвы) — вёска ў Літве, каля возера Смолваў. Уваходзяць у склад Турмантаскай сянюніі Зарасайскага раёна Уцянскага павета. Насельніцтва на 2011 год — 173 чалавекі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Смолвы датуецца 1580 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства і знаходзіліся ў валоданні Клябоўскіх.
У 1600 годзе Смолвы перайшлі да Падбярэзскіх, пазней — да Гінтаўтаў і Барташэвічаў.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Смолвы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. У другой палове XIX стагоддзя ў Смолвах было 6 будынкаў, дзейнічалі касцёл і сінагога, штогод праводзіліся два кірмашы.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Смолвы занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смолвы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Смолвы апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Смолвы Літве.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: ~1889 год — 175 чал.[3]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 173 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1857)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы пахаваны Герой Савецкага Саюза Андрэй Піліпавіч Луцэвіч (1919—1944).
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 914.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Смалвас