Тышка Каленікавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тышка Каленіковіч
Тышка Каленіковіч
Тышка Каленіковіч
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
Нараджэнне каля 1452
Смерць каля 1501
Род Тышкевічы
Бацька Каленік Каленікавіч[d]
Дзеці Іван, Гаўрыла, Міхал, Васіль, Барыс

Тышка Каленіковіч (Цімафей; каля 1452 — каля 1501) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Меў маёнткі ў Кіеўскай зямлі. Ад яго імя ўтварылася прозвішча роду Тышкевічаў.

Біяграфія

Сын Каленіка Мішкавіча, якому вялікі князь Свідрыгайла перадаў сёлы ў Жытомірскім і Оўруцкім паветах, а таксама маёнтак Чарталесы[1]. Меў 6 або 7 сыноў, якія па бацьку называліся Тышковічамі ці Тышкевічамі, апошняе замацавалася ў іх і іх нашчадкаў у якасці прозвішча.

Адзін з сыноў Тышкі — Васіль Тышкевіч († 1571), на той час ваявода падляскі, атрымаў у 1569 годзе ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста тытул графа «на Лагойску і Бярдычаве». У Расійскай імперыі графскі тытул быў прызнаны за некаторымі асобамі ўказамі 1861 і 1862. Найвышэй зацверджаным у 1902 меркаваннем Дзяржаўнай Рады ўсім асобам, якія зацверджаны ў расійскім дваранстве і паходзяць ад Васіля Тышкевіча, дазволена ад часу далучэння да роду карыстацца ў Расійскай імперыі графскім тытулам.

Зноскі

Літаратура