Тэрэза Станіславаўна Голуб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэрэза Голуб
Файл:Терэза Голуб.jpg
Тэреза Голуб
Дата нараджэння 13 мая 1951(1951-05-13) (72 гады) ці 1951[1]
Месца нараджэння
Род дзейнасці літаратуразнаўца, тэкстолаг, крытык
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Вядомая як крытык, літаратуразнаўца, тэкстолаг
Прэміі Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага.

Тэрэза Станіславаўна Голуб (13 мая 1951 г., в. Рудня Валожынскага раёна, Мiнскай вобласцi) — беларускі літаратуразнаўца, тэкстолаг, крытык, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага.

Бiяграфiя

Нарадзілася ў сям’і лесніка Станіслава Іосіфавіча i Руфіны Францаўны Маляўскiх. У 1966 г. скончыла Сівіцкую васьмігадовую школу, а затым — Івянецкую СШ (1968). З лістапада 1968 г. па жнівень 1974 г. працавала піянерважатай і настаўніцай пачатковых класаў у той жа адукацыйнай установе, у якой атрымала свой першы атэстат. З верасня 1974 г. у Мінску, дзе працавала выхавацелькай дзіцячага сада (1974—1981).

У 1976 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На працягу 1981—1993 гг., працавала ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі: лабарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела выданняў і тэксталогіі.

З 1993 г. па 1997 г. — у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры: вядучы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, намеснік дырэктара па навуцы. У 1997—2002 гг. займала пасаду навуковага супрацоўнiка, з верасня 2002 г. — загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (з 2008 па 2013 Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі), адначасова выконвала абавязкі намесніка дырэктара Інстытута (2006—2008). Знаходзячыся на адпачынку, працягвае займацца навуковай працай. Жыве ў Мінску.

Навуковая дзейнасць

Друкавацца пачала ў 1981 годзе. Дэбютавала на старонках часопіса «Маладосць». У 2001 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага: Прынцыпы выдання Поўнага збору твораў» (Навуковы кіраўнік М. Мушынскі). У дысертацыi абагульняецца тэксталагiчны вопыт эдыцыйнай практыкi творчай спадчыны Максiма Гарэцкага i навукова абгрунтавана неабходнасць поўнага збору твораў. Вызначаюцца задачы забяспячэння паўнаты выдання, устанаўлення кананiчных тэкcтаў твораў, сфармiравання змястоўнага i вычырпальнaга навукова-даведчага апарата [2]. Да цяперашняга часу яна з’яўляецца адзіным дыпламаваным кандыдатам навук па тэксталогіі ў Беларусі.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай літаратуры; тэксталогія; эдыцыйная практыка; збор, вывучэнне і падрыхтоўка творчай спадчыны М. Гарэцкага да выдання акадэмічнага тыпу[3].

Аўтар каля 200 навуковых прац па праблемах літаратуразнаўства і пытаннях музейнай справы. Артыкулы друкававалiся ў часопiсах «Маладосць», «Полымя», «Неман», «Беларуская мінуўшчына», «Роднае слова», «Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук», газетах «Веды», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», «Настаўніцкая газета» i iнш.

У складзе творчага калектыву тэкстолагаў займалася вывучэннем творчай спадчыны класікаў беларускай літаратуры з мэтай падрыхтоўкі да выдання навукова каментаваных Збораў твораў: Максіма Гарэцкага ў 4 тамах (1884—1986) і двух дадатковых тамоў: «Творы» (1990), «Гісторыя беларускае літаратуры» (1992), Петруся Броўкі ў 9 тамах (1987—1992), Поўнага збору твораў Янкі Купалы ў 9 тамах (1995—2003); Збору твораў: Якуба Коласа ў 20 тамах (2007—2012), Івана Шамякіна ў 23 тамах (2010—2014). Кіраўнікі двух апошніх навуковых праектаў (адпаведна): Т. Голуб, М. Мушынскі; Т. Голуб, А. Васілевіч.

Грамадская дзейнасць

На працягу 2001—2006 гг. паралельна з асноўнымі працоўнымі абавязкамі была старшынёй прафсаюзнага камітэта Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, у 2002—2009 гг. уваходзіла ў склад Рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў работнікаў НАН Беларусі. Пэўны час была ўдзельніцай Харавой капэлы НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Т. Слабодчыкавай.

У 2002-2013 гг. з’яўлялася членам Вучонага савета Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (ў далейшым Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі); старшынёй атэстацыйнай камісіі; старшынёй Савета ветэранаў Інстытута, уваходзіла ў склад рэдкалегіі Збору твораў Я. Коласа ў 20 тт.; Збору твораў І. Шамякіна ў 23 тт.; зб. «Гарэцкія чытанні», была адным з арганізатараў іх правядзення і інш.

На працягу 2006—2008 гг. узначальвала Дзяржаўную экзаменацыйную камісію факультэта беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

У студзенi 2019 г. абрана намеснікам Старшыні Прэзідыума Грамадскага аб’яднання «Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх».

Займаецца пошукавай працай, папулярызацыяй беларускай літаратуры i мовы, выступае з дакладамі на навуковых канферэнцыях, з лекцыямі перад студэнтамі ВНУ i навучэнцамі агульнаадукацыйных школ, на радыё і тэлебачанні.

Прызнанне

  • кандыдат філалагічных навук
  • Ганаровы сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў
  • Ганаровы сябра Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры

Узнагароды

  • Літаратурная прэмія iмя М. Гарэцкага.
  • Ганаровыя граматыі НАН Беларусі, Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі).

Кнігі

  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага. — Мінск: Беларус. навука, 2002. — 157
  • Услед за лініяй жыцця: Творчая індывідуальнасць: ад літаратурнага тэксту да культурнай спадчыны. — Мінск: Беларус. кнігазбор, 2006. — 248 c.
  • Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова. — Мінск: Беларус. навука, 2012.- 308 с.; 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск: Беларус. навука, 2014.- 347 с.
  • Тэксталогія беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: Гісторыя тэксту як шлях да гісторыі літаратуры. — Мінск: Беларус. навука, 2013.- 245 с.

Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, каментарыі, рэдагаванне, прадмовы, уступныя артыкулы

  • Гарэцкі М. Збор твораў. У 4 т. Т. 2. Аповесці, драматычныя абразкі / Рэд. М. Мушынскі; уклад., падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, М. Кенькі. — Мінск: Маст. літ., 1985. — 416 с.
  • Гарэцкі М. Зб. тв. У 4 т. Т. 3. На імперыялістычнай вайне, Віленскія камунары / Рэд. М. Мушынскі; уклад., падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, В. Дэконскай. — Мінск: Маст. літ., 1985. — 399 с.
  • Броўка П. Збор твораў. У 9 т. Т. 2. Вершы, паэмы, 1941—1953 / Рэд. М. Мішчанчук; Уклад., падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, С. Забродскай, Л. Хрышчановіч. — Мінск: Маст. літ., 1987. — 478 с.
  • Гарэцкі М. Беларускі тэатр у палове ХІХ веку / Прадм. Н. Гілевіча; падрыхт. тэксту, паслясл. Т. Голуб.- Вобраз-88.- Мінск: Маст. літ., 1988. — С. 226—244.
  • Гарэцкі М. Кароткі агляд беларускай літаратуры / Уступ. арт., падрыхт. тэксту, Т. Голуб; паслясл. В. Чамярыцкага. — Полымя. — 1990. — № 5. — С. 212—225.
  • Гарэцкі М. ["Досьвіткі"] / Прадм., падрыхт. тэксту Т. Голуб. — Шляхам гадоў. — Мінск: Маст. літ., 1990. — С. 217—222.
  • Гарэцкі М. Скарбы жыцця / Прадм. «Вечнае поле памяці», падрыхт. тэксту, камент. Т. Голуб. — Полымя. — 1993. — № 2. — С. 3 — 122.
  • Гарэцкі М. Творы / Рэд. М. Мушынскі; уклад., падрыхт. тэксту. камент. Т. Голуб.- Мінск: Маст. літ., 1990. — 630 с.
  • Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры / Рэд. М. Мушынскі; уклад., падрыхт. тэксту Т. Голуб; камент. Т. Голуб, І. Саверчанкі, Я. Янушкевіча.- Мінск: Маст. літ., 1992. — 479 с.
  • Гарэцкі М. Бітва на Уле. Уцекі Сярэбранага / Прадм. «З чытанкі „Родны край“», падрыхт. тэксту Т. Голуб. — Шляхам гадоў. — Мінск: Маст. літ., 1994. — С. 212—222.
  • Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. (10 кн.) Т. 2. Вершы, пераклады, 1908—1909 / Рэд. В. Рагойша; падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, Т. Строевай. — Мінск: Маст. літ., 1996—414 с.
  • Гарэцкі М. «Маладняк» за пяць гадоў: 1923—1928 / Падрыхт. тэксту; прадм. «Класіка непадуладна часу», «Заўвагі» Т. Голуб. — Полымя, 2003, № 2. — 181—220.
  • Гарэцкі, М. Прысады жыцця: Апавяданні, аповесці / Уклад., падрыхт. тэксту, заўвагі, біяграф. даведка Т. Голуб / Рэд. савет: Р. Баравікова, А. Бельскі, Г. Бураўкін і інш. — Мінск: Маст. літ., 2003. — 479 с. — (Серыя «Беларуская проза ХХ стагоддзя»).
  • Іскры Вечнага агню: зб. вершаў пісьменнікаў-франтавікоў / Рэд.  Т. Голуб, С. Лаўшук; уклад. Т. Голуб, А. Васілевіч і інш.- Мінск: Беларус. навука, 2005. — 488 с.
  • Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. (10 кн.) Т. 9. Кн. 2. Дапаўненні да папярэдніх тамоў. Летапіс жыцця і творчасці. Дадатак / Рэд. Э. Золава, М. Мушынскі, В. Скалабан; уклад. падрыхт. тэксту і камент. А. Гесь, Т. Голуб, Э. Золавай, У. Скалабана. «Летапіс жыцця і творчасці» — І. Саламевіча. — Мінск: Маст. літ., 2007—414 с.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 3. Вершы, 1939—1945 / Рэд. Т. Голуб, М. Мушынскі; падрыхт. тэксту і камент., В. Карачун. — Мінск: Беларус. навука, 2008—518 с.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 4. Вершы, 1946—1956 / Рэд. М. Тычына; уклад., падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, А. Шамякінай. — Мінск: Беларус. навука, 2008. — 582 с.
  • Колас Я. Зб. тв. У 20 т. Т. 6. Апавяданні,1925 -1951 / Рэд. С. Андраюк, Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. К. Казыра, В. Карачун, А. Шамякінай, В. Назарава. — Мінск: Беларус. навука, 2009. — 572 с.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 7. «Казкі жыцця», казкі са зб. «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», народныя казкі ў апрацоўцы Я. Коласа / Рэд. Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, К. Казыра, Т. Строевай, С. Забродскай. — Мінск: Беларус. навука, 2009. — 502 с.
  • Гарэцкі М. Выбранае / Прадм. «Скарбы жыцця», камент. Т. Голуб;  Уклад. Р. Гарэцкага і Т. Голуб. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 640 с. — («Беларускі кнігазбор»; Серыя 1. Маст. літ.).
  • Скарбы жыцця. — Гарэцкі М. Выбранае. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — С. 5 — 22.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 10. Паэмы «Рыбакова хата», «Суд у лесе», «Адплата» / Рэд. Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. В. Карачун. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 597 с.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 12. Аповесці / Рэд. Т. Голуб, М. Мушынскі; падрыхт. тэксту і камент. Т. Строевай. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 518 с.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 13. Трылогія На ростанях. Кніга першая і другая / Рэд. Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. С. Забродскай. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — 457 с.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 14. На ростанях. Кніга трэцяя / Рэд. Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. С. Забродскай. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — 429 с.
  • Колас, Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 15. П’есы. Метадычныя распрацоўкі / Рэд. Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. А. Шамякінай. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — 782 с.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 17. Публіцыстыка, пачат. 1950-х — 1956, з архіўных матэрыялаў, нарысы, літаратурная крытыка / Рэд. Т. Голуб, М. Мушынскі. Падрыхт. тэксту і камент. А. Васілевіч, Н. Дзенісюк, Э. Золавай, В. Карачун, Т. Махнач, В. Назарава, Т. Строевай, А. Шамякінай. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 896 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 2. Апавяданні, 1953—2003 / Рэд. У. Гніламедаў, Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. А. Шамякінай. — Мінск: Маст. літ., 2011. — 511 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 3. Аповесці, 1945—1970 / Рэд. Т. Голуб, Т. Шамякіна; падрыхт. тэксту і камент. Т. Махнач. — Мінск: Маст. літ., 2011. — 399 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 5. Аповесці, 1988—1993 / Рэд. Т. Голуб, А. Макарэвіч; падрыхт. тэксту і камент. К. Казыра, В. Назарава. — Мінск: Маст. літ., 2011. — 622 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 6. Аповесці, 1994—1996 / Рэд. Т. Голуб, А. Макарэвіч; падрыхт. тэксту і камент. К. Казыра, Н. Гальго, В. Карачун, В. Назарава. — Мінск: Маст. літ., 2011. — 582 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 7. Аповесці, 1996—1998 / Рэд. Т. Голуб, А. Макарэвіч; падрыхт. тэксту і камент. Н. Гальго, В. Назарава, А. Шамякінай. — Мінск: Маст. літ., 2011. — 503 с.
  • Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі: Да 80-годдзя з дня нараджэння / Навук. рэд. Т. Голуб. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — 94 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 8. Аповесці, 1999—2000; п’есы / Рэд. Т. Голуб, А. Макарэвіч; падрыхт. тэксту і камент. В. Карачун. — Мінск: Маст. літ., 2012. — 655 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 9. Глыбокая плынь: раман / Рэд. Т. Голуб, Я. Клімуць; падрыхт. тэксту і камент. Н. Дзенісюк. — Мінск: Маст. літ., 2012. — 415 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 10. У добры час: раман / Рэд. Т. Голуб, Т. Шамякіна; падрыхт. тэксту і камент. В. Назарава. — Мінск: Маст. літ., 2012. — 478 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 11. Крыніцы: раман / Рэд. Т. Голуб, М. Караткоў, М. Мушынскі; падрыхт. тэксту і камент. М. Мушынскага. — Мінск: Маст. літ., 2012. — 423 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 12. Сэрца на далоні: раман / Рэд. А. Бельскі, Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. Т. Махнач. — Мінск: Маст. літ., 2013. — 534 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 13. Трывожнае шчасце: пенталогія / Рэд. Т. Голуб, Т. Шамякіна; падрыхт. тэксту і камент. К. Казыра. — Мінск: Маст. літ., 2013. — 710 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 15. Атланты і карыятыды: раман / Рэд. Т. Голуб, М. Караткоў; падрыхт. тэксту і камент. Н. Гальго. — Мінск: Маст. літ., 2013. — 495 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 16. Вазьму твой боль: раман / Рэд. Т. Голуб, Т. Шамякіна; падрыхт. тэксту і камент. Т. Махнач. — Мінск: Маст. літ., 2013. — 430 с.
  • Гарэцкі М. На імперыялістычнай вайне (Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы) / Рэд. М. Мушынскі; уклад, падрыхт. тэксту, камент., біяграф. даведка Т. Голуб. — Мінск: Беларус. навука, 2014.- 171 с.
  • Гарэцкі М. Творы / Рэд. У. Гніламедаў; уклад. і камент. Т. Голуб. — Мінск: Маст. літ., 2016. — 932 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 12).
  • Мушынскі М. Летапіс жыцця і творчасці Івана Шамякіна / Прадм. Т. Голуб. — Беларус. навука, 2020—683 с.

Артыкулы ў  часопiсах i навуковых зборнiках

  • Перакананне ў шчырасці // Маладосць. — 1981. — № 12. — С.173 — 175.
  • У пошуках сапраўднага імя // Беларуская мова і літаратура ў школе. — 1988. — № 2. — С. 37 — 42.
  • Якуб Колас і Максім Гарэцкі // Беларуская мова і літаратура ў школе. — 1990. — № 2. — С. 72 — 76.
  • У истоков белорусской Скоринианы // Франциск Скорина и Вильнюс: Сб. материалов Республ. научн. конф., посвящ. 500-летию со дня рожд. Ф.Скорины. — Вильнюс, 1991. — С. 27 — 32.
  • Вечнае поле памяці // Полымя. — 1993. — № 2. — С. 3 — 16.
  • Леаніла Чарняўская // Родны край. — Мінск: Беларусь, 1993. — С. 641—642.
  • Іх яднала Бацькаўшчына // Полымя.- 1993. — № 5. — С. 249—253.
  • З чытанкі «Родны край». — Шляхам гадоў. — Мінск: Маст. літ., 1994. — С. 212—216.
  • Нясвіж літарацкі // Беларуская мінуўшчына. — 1995. — № 5. — С. 60 — 63.
  • "Бо як любіць тое, чаго не ведаем?.. « // Літаратура і мастацтва. — 1995. — 14 ліп.
  • Матэрыялы пра яўрэйскіх пісьменнікаў у фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры // Беларусіка-Albaruthenica. Кн. 4: Яўрэйская культура Беларусі і яе ўзаемадзеянне з беларускай і іншымі культурамі. — Мінск: Навука і тэхніка. 1995. — С. 202—206.
  • Покліч: Літаратурны працэс 20 — 30-х гадоў у экспазіцыі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры // Зб. дакладаў: Лёс нацыянальнай культуры на паваротах гісторыі (1993). — Мінск, 1995. — С. 16 — 22.
  • Выпраўлена рукой Янкі Купалы (Аўтар ці цэнзура?) // Спадчына Янкі Купалы і яго музей у сучасным асэнсаванні: Міжнар. навук. канф., 20 — 21 верас. 1995 г. — Мінск.: Бел. выд-кае т-ва „Хата“, 1996. — С. 49 — 52.
  • Адбітак эпохі (Рэдактарска-выдавецкая дзейнасць Максіма Гарэцкага) // Роднае слова. — 1997. — № 2. — С. 41 — 47.
  • Літаратурная экспазіцыя як чыннік узаемасувязей і ўзаемаузбагачэння культур // Беларусіка-Albaruthenica. Кн. 6: Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыянальнага, міжрэлігійнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч.ІІ. -Мінск: Нац. навук.- асв. Цэнтр імя Ф. Скарыны, 1997. — С. 218—221.
  • Нясвіж як асяродак літаратурнага жыцця // Нясвіж-Nieśwież: Materialy konferencji naukowych w Nieświeżu (1994, 1997). — Wazszawa-Мінск, 1998. — С. 57 — 65.
  • Выданне літаратурнай спадчыны Максіма Гарэцкага: Праблема атрыбуцыі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. — 1999. — № 4. — С. 121—126.
  • Новы ўзлёт занядбанай праблемы // Полымя. — 1999. — № 7. — С. 200—214.
  • Беларуская тэксталогія // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. — 2000. — № 2. — С. 101—103.
  • Сіла і моц роднага карэння. Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы. Да 100-годдзя з дня нараджэння / Пад. рэд. Р. Гарэцкага. — Мінск: Тэхналогія, 2000. — С. 243—246.
  • Газета „Наша ніва“ ў жыцці і творчасці М. Гарэцкага // Гарэцкія чытанні: *Матэрыялы дакл. і павед. Шостых Гарэцкіх чытанняў (г. Горкі, 18 — 20 чэрв. 1997). — Мінск, 2000. — С. 56 — 60.
  • Падводная частка айсберга // Літаратура і мастацтва. — 2001. — 18 мая.
  • Аб рускіх традыцыях у беларускай тэксталогіі (На падставе архіўнай знаходкі) // Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў. „Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый“ (Мінск, 21 — 25 мая, 4 — 7 снеж. 2000 г.). — Мінск: Беларус. кнігазбор, 2001. — С. 115—118.
  • Лабірынтамі творчай задумы: З гісторыі тэксту „Зборніка апавяданняў“ Максіма Гарэцкага. // Роднае слова. — 2002. — № 12. — С. 29 — 34.
  • Навуковае выданне творчай спадчыны Янкі Купалы (Прынцыпы падачы розначытанняў) // Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур: Матэрыялы Міжнар. навук.-тэарэтычн. канф. (Мінск, 3-4 кастр. 2002 г.). — Мінск: Беларус. навука, 2002. — С. 274—277.
  • Поўны збор твораў Максіма Гарэцкага: Праблемы і прынцыпы выдання. // Гарэцкія чытанні: Матэрыялы дакл. і паведамл. на Сёмых, Восьмых, Дзявятых, Дзясятых чытаннях / Уклад. Р. Гарэцага. — Мінск: Беларус. выдавецкае т-ва „Хата“, 2002. — С. 153—165.
  • Класіка непадуладна часу // Полымя. — 2003. — № 2. — С. 181-183.
  • Максім Гарэцкі і „Маладняк“ // Гарэцкія чытанні: Матэрыялы дакл. і паведамл. на ХΙ Гарэцкіх чытаннях (да 110-годдзя з дня нараджэння М. Гарэцкага), (Мінск, 18 лют. 2003 г.). — Мінск: 2004. — С. 77 — 83.
  • Нашаніўская публіцыстыка Якуба Коласа, Янкі Купалы і Максіма Гарэцкага // Каласавіны: Публіцыстыка Якуба Коласа ў сістэме цэласнага рэалістычнага адлюстравання жыцця: Матэрыялы навук. канф. (Мінск, 3 лістап. 2003 г.) — Мінск, 2004. — С. 62 — 69.
  • „Я — акіяну жытняга калоссе…“: Па старонках „Летапісу жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова“: 1941—1944 // Роднае слова. — 2005. — № 11. — С. 83 — 88.
  • Творчасць Петруся Броўкі ў святле эдыцыйна-тэксталагічных праблем // Пятрусь Броўка і яго час: Матэрыялы Рэспубл. навук. канф. (Мінск, 24 чэрв. 2005 г.) — Мінск, 2005. — С. 32 — 39.
  • „Камароўская хроніка“: праблема выбару імя героя // ХІІІ Гарэцкія чытанні: Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (да 105-годдзя з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага): Матэрыялы чытанняў (Мінск, 16 чэрв. 2005 г). — Мінск: 2006. — С. 57 — 69.
  • Патрыятызм — катэгорыя вечная: Творчасць беларускіх пісьменнікаў-франтавікоў // Великая Победа: героизм и подвиг народа: Материалы Междунар. научн. конф. / Минск, 28 — 29 апреля 2005 г.; В 2-х т. Т.1. — Минск: Институт истории НАН Беларуси, 2006. — С.153 — 156.
  • Проблемы современной текстологии белорусской литературы: К вопросу издания Собраний сочинений Я. Купалы и Я. Коласа // Белорусско-российский диалог: Культура и литература Беларуси XX—XXI веков. — М.: Пробел, 2006. — С. 37 — 48.
  • Янка Купала и Якуб Колас: Некоторые итоги текстологической работы // Нёман. — 2007. — № 3. — С. 173—178.
  • Збор твораў Якуба Коласа ў 20 тамах: Да праблемы выбару крыніцы асноўнага тэксту „Казак жыцця“ // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: Матэрыялы Міжнар. навук.-практычн. канф. (Мінск, 26 - 27 верас. 2007 г.). — Мінск, 2007. — С. 126—134.
  • Творчыя стасункі з Галінай Гарэцкай: З гісторыі падрыхтоўкі да выдання літаратурнай спадчыны М. Гарэцкага (прысвечаныя Году Маці) // XIV Гарэцкія чытанні (Мінск, 8 чэрв. 2006 г.). — Мінск, 2007. — С. 68 — 76; С. 131—165.
  • Шчодры „сейбіт беларускасці“: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у ацэнцы Максіма Гарэцкага // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапейскім кантэксце: Матэрыялы Міжнар. навук.-практычн. канф., прысвеч. 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5 — 6 лют. 2008 г.). — Мінск, 2008. — 295 с. — С. 197—202.
  • Збор твораў Якуба Коласа ў 20 тамах: На шляху да акадэмічнага выдання // Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння: Матэр. Міжнар. навук.-практычн. канф. (Мінск, 28 мая 2008 г.). — Мінск, 2008. — С. 165—171.
  • Творчая спадчына Аркадзя Куляшова: Да праблемы выдання навукова каментаванага Збору твораў // Шклоўскія чытанні-2007: Матэр. Рэспублік. навук.-практычн. канф. (Шклоў, 1 верас. 2007 г.). — Мінск: Права і эканоміка, 2008. — С. 20 — 25.
  • З гісторыі машынапісных тэкстаў „Казак жыцця“. — Выяўленча-мастацкія, арганізацыйныя і ідэалагічныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры ў яе сувязях з грамадскімі практыкамі»: Матэрыялы Рэспубл. навук.-тэарэтычн. канф. (Мінск, 19 — 20 мая 2009 г.). — Мінск, 2009. — С. 321—327.
  • Творчая спадчына Максіма Гарэцкага ў серыі «Беларускі кнігазбор»: Тэксталагічныя аспекты праблемы // ХVІІІ Гарэцкія чытанні: Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (да 110-годдзя з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага): Матэрыялы чытанняў (Мінск, 11 чэрв. 2010 г.). — Мінск: 2010. — С. 66 — 71.
  • «Найвялікшы пясняр ХІХ веку»: Францішак Багушэвіч у ацэнцы Максіма Гарэцкага // ХІХ Гарэцкія чытанні: Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць. (Праблемы выдання спадчыны): Матэрыялы чытанняў (Мінск, 18 лют. 2011 г.). — Мінск: 2011. — С. 62 — 68.
  • У ракурсе сучаснага асэнсавання: Творчая спадчына Івана Шамякіна // Міжведамасны зборнік навуковых прац. — Філалогія.- Вып. 4. — Магілёў: 2011. — С. 5 — 10.
  • «Таленавіты чалавек — таленавіты ва ўсім» : Да 80-годдзя з дня нараджэння М. Мушынскага // Полымя. — 2011. — № 1. — С. 151—157.
  • «Акадэмічнае выданне — ахоўная грамата спадчыны класіка» // Каласавіны: Якуб *Колас і яго сучаснікі: да вывучэння творчых і асабістых узаемасувязей пісьменніка: Матэрыялы ХХVІ навук. канф. (4 лістап. 2011 г., Мінск) — Мінск: Ковчег, 2012. — С. 60 — 70.
  • Па выніках выдання Збору твораў Якуба Коласа ў 20 тамах: Набыткі і перспектывы // Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: Да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры (Мінск, 25 — 26 верас. 2012 г.). — Мінск: Права і эканоміка, 2012. — С. 66 — 71.
  • Навукова каментаваны Збор твораў І. Шамякіна ў 23 тамах: па выніках выдання. Суаўт. А. Васілевіч, Т. Голуб. — Тэксталогія твораў І. Шамякіна: па выніках выдання Збору твораў у 23 тамах. — Мінск: Беларус. навука, 2016. — С.321 -334.
  • Навукова-тэксталагічныя даследаванні і практычнае іх увасабленне (З вопыту падрыхтоўкі збору твораў класікаў беларускай літаратуры) // Сучасная беларуская тэксталогія: Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця // *Матэрыялы Рэспубл. навук.-практычн. канф. Мінск. 22 — 23 лістап. 2016. — Мінск: Права і эканоміка, 2016.- С. 55 — 61.
  • Гарэцкі Максім Іванавіч // Францыск Скарына: Энцыклапедыя. — Мінск: БелЭн. — 2017. — С.121 — 122.

Лiтаратура

  • Аддзел выданняў і тэксталогіі // Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: 1931—2001. — Мінск, Беларус. навука, 2001. С. 13 — 30.
  • Аддзел выданняў і тэксталогіі // Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: 1931—2006. — Мінск, 2006. - С. 12 — 34.
  • Дасаева, Т. Тэрэза Голуб: У суквецці вясны // Люблю наш край: Валожыншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія, ліставанне / Уклад., падрыхт. тэкстў і камент. В. Рагойшы — Мінск: Мастацкая літаратура, 2006. — 405 с. ISBN 985-02-0857-0.
  • Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 80 год: 1929—2009. — Мінск, Права і эканоміка, 2009. - С. 90 — 97.      
  • Працы Інстытута літаратуры НАН Беларусі: 1981—2005; Бібліяграфічны даведнік — Мінск: 2006. — 344 с.
  • Илькевич, Н. Начало многотрудного пути // Годы (Смоленск), 2002, № 4. — С. 70-75.
  • Золава, Э. Спадчына класіка — у поўны збор твораў // Гарэцкія чытанні: Матэрыялы дакл. і паведамл. на ХΙ Гарэцкіх чытаннях / Мінск, 18 лют. 2003 г. — Мінск, 2004. — С. 93 — 98.
  • Золава, Э. Тэксталогія — аснова літаратуразнаўства // Літаратура і мастацтва. — 2003, 6 чэрв.
  • Дзенісюк, Н. Услед за лініяй жыцця: Творчая індывідуальнасць: ад літаратурнага тэксту да культурнай спадчыны. — Веды. — 2006. — 20 сак.
  • Літаратурныя мясціны Беларусі: Краязнаўчы даведнік / Склад. Д. Крывашэй, А. Мальдзіс // Маладосць. 2010. № 3. С. 138.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 21 лютага 2024.
  2.  Голуб, Т. С. Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага (Прынцыпы выдання Поўнага збору твораў): Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. — Мінск, 2000.- 20 с.
  3. Літаратурныя мясціны Беларусі: Краязнаўчы даведнік / Склад. Д. Крывашэй, А. Мальдзіс // Маладосць. — 2010.  — № 3. —  С. 138

Спасылкі