Перайсці да зместу

Івянецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Івянецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 66 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Івянец (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 27 сакавіка 1959
Насельніцтва (2019) 3 040
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Івяне́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Івянец (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 27 сакавіка 1959 года як Зарачанскі (Зарэчанскі) сельсавет у складзе Івянецкага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Каменскага і Старынкаўскага сельсаветаў і часткі скасаванага Станюшкаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Абрамаўшчына, Бакунова, Гілікі, Казарэзы, Міхалова, Навікоўшчына, Пакуці, Пліскоўшчына, Пятрова, Станюшкі, Ткачы, Хамічы, Янаўшчына)[1]. Цэнтр — гарадскі пасёлак Івянец. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Валожынскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Валожынскага раёна. 1 кастрычніка 1973 года сельсавет перайменаваны ў Івянецкі[2]. У 2002 годзе скасавана вёска Бакунова. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пральніцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: Асінаўка, Баброўнікі, Баравікоўшчына, Баяршчына, Врублёўшчына, Галабурды, Галімцы, Гуды, Курдуны, Макасічы, Мешкуці, Ойцінава, Падневічы, Петрусоўшчына, Пральнікі, Суднікі, Часнакі, Шэлеўшчына, Юзафіна)[3]. 28 лістапада 2014 года скасаваны вёскі Абрамаўшчына, Войткаўшчына і Мельцінова[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (50 населеных пунктаў, без Івянца) — 2348 чалавек[5], з іх 49,4 % — палякі, 48,0 % — беларусы, 2,0 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (66 населеных пунктаў) — 3040 чалавек[7].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 1 кастрычніка 1973 г. № 452 Аб перайменаванні асобных сельсаветаў Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 28 (1402).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Решение Воложинского районного Совета депутатов от 28 ноября 2014 г. № 33 Об упразднении деревень Абрамовщина, Войтковщина, Мельтиново Ивенецкого сельсовета Воложинского района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.