Фёдар Аскаравіч Гаўсман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Аскаравіч Гаўсман
Дата нараджэння 20 кастрычніка (1 лістапада) 1868
Месца нараджэння в. Броўск, Свіслацкі раён, ў Гродзенскай вобласці
Дата смерці 1944[1]
Месца смерці
Маці Agnes Hausmann[d]
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец, урач, тэрапеўт, загадчык кафедры
Навуковая сфера тэрапія
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар Юр'еўскі ўніверсітэт
Узнагароды Заслужаны дзеяч навукі БССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фёдар Аскаравіч Гаўсман

Фёдар (Тодар[2], Тэадор[3]) Аскаравіч Гаўсман, ням.: Theodor Hausmann (20 кастрычніка (1 лістапада) 1868, в. Броўск, Свіслацкі раён, ў Гродзенскай вобласці — 1944, паводле іншых звестак — 1943[4]) — беларускі савецкі тэрапеўт. Акадэмік АН БССР (1933), доктар медыцынскіх навук (1912), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1931)[5].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Броўскім лясніцтве Гродзенскай губерні ў сям'і ляснічага — балтыйскага немца. Сярэднюю школу скончыў у Рэвелі, пасля чаго паступіў на медыцынскі факультэт  (эст.) Юр'еўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1894 годзе[6]. З 1918 года прыват-дацэнт?! Маскоўскага ўніверсітэта, у 1924-41 прафесар і загадчык клінікі шпітальнай тэрапіі медыцынскага факультэта БДУ (з 1930 Мінскага медыцынскага інстытута)[5]. Адначасова ў 1936—1941 загадчык Медыцынскага навукова-даследчага кабінета АН БССР.

Працягваў навуковую дзейнасць і пад нямецкай акупацыяй. Так, у лютым 1943 у рэдакцыю нямецкага медыцынскага часопіса трапіў артыкул пра туберкулёз, аўтарам якога быў Тэадор Гаўсман[7]. У звестках пра аўтара было пазначана, што ён былы дырэктар першай медклінікі Мінска, а цяпер працуе ў ваенным шпіталі 2/609[8].

Навуковая дзейнасць

Праводзіў даследаванні ў галіне пальпацыі  (руск.) страўнікава-кішачнага тракту. Прапанаваў шэраг лабараторных метадаў даследавання: рэакцыю на урабілін  (руск.)[9][10], метад дыягностыкі схаваных захворванняў нырачных лаханак, метад праслухвання глытальных шумоў і іншае[5].

Навуковыя працы

Аўтар больш 210 навуковых прац, у т. л. 5 манаграфій[11].

Асноўныя працы[11]:

  • Theodor Hausmann. Die methodische Intestinalpalpation mittels der topographischen Gleit- und Tiefenpalpation, und ihre Ergebnisse mit Einschluss der Ileocoecalgegend, und mit Berücksichtigung der Lageanomalien des Darmes, 1910
  • Основы методического прощупывания желудочно-кишечного тракта с помощью топографической скользящей глубокой пальпации. М.: А. А. Карцевъ, 1912.
  • Этиология и лечение цинги. М., 1917.
  • Проблема внелегочного туберкулеза, патогенез и профилактическое лечение его с помощью туберкулина. Мн.: Гизбел, 1939.

Зноскі

  1. Fedor Oskarovič Gausman // NUKAT — 2002.
  2. Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940 / Кніга 1
  3. ГАУСМАН Федор Оскарович (руск.)
  4. Hausmann, Theodor (ням.)
  5. а б в Гаусман Фёдор Оскарович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
  6. Федор Оскарович Гаусман (1868—1944) (руск.)
  7. Die okkulte Tuberkulose (Bronchadenitis) als Kausalfaktor beim Entstehen einer Psoriasis und die Heilwirkung der Tuberkulintherapie (руск.)
  8. Из описания статьи о туберкулезе, поступившей в редакцию немецкого медицинского журнала в ноябре 1942 г. (руск.)
  9. Hausmann Th. Über Urobilin und seinen Nachweis mit Hülfe der Chloroformextraction des mit Kupfersulfat versetzten Harnes // Zeitscbr. f. experimented Patnologie u. Therapie. — 1913. — Т. Band XIII.
  10. Hausmann Th., Die polychemische Urobilinreaction, Ztechr. 1. klin. Med., B. XCIX, 1922
  11. а б Акадэмік ГАЎСМАН Фёдар Аскаравіч (руск.)

Літаратура

  • Вопросы истории медицины и здравоохранения. Мн.: Полымя, 1968.
  • Зборнік прац прысвечаны 35-гадоваму юбілею заслужанага дзеяча навукі акадэміка Ф.А. Гаўсмана, дырэктара 2-ой тэрапеўтычнай клінікі Беларускага Медычнага Інстытута / Fertschrift für prof. Theodor Hausmann, mitglied D. Weissrussischen Akademie der wissenschaften. Т.1. Менск, 1934. – 287 с.

Спасылкі