Талін
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Та́лін[6] (эст.: Tallinn; у 1219—1917: шведск.: , ням.: Reval) — горад, сталіца Эстоніі. Буйны пасажырскі і грузавы марскі порт у Фінскім заліве Балтыйскага мора, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог. Міжнародны аэрапорт. Галоўны прамысловы і культурны цэнтр краіны.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Верагодна, назва «Tallinn(a)» у эстонскай мове паходзіць ад слоў «taani linn» («дацкі горад»)[7] або «tali linn» («зімовы горад»)[крыніца?].
Горад быў вядомы ў старажытнарускіх крыніцах пад назвай Калывань (магчыма, ад слова Kalevan; гл. Калеў) або Лядзяш, у скандынаўскіх — Лінданісэ (дацк.: Lyndanisse), Лінда. Пазней скандынавы і немцы звалі яго Рэваль (Reval), магчыма, ад эстонскай назвы мааконда Равала, у рускім ужыванні — Рэвель (афіцыйная назва ў Расійскай імперыі да 1917 года).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У X—XI стагоддзях на месцы Таліна было паселішча старажытных эстаў Лінданісе. Упершыню пад назваю Калываю ўпамінаецца ў 1154 годзе арабскім географам Ідрысі і ў старажытнарускіх летапісах. У 1219 годзе захоплены Даніяй, названы Рэвель (афіцыйна назва горада да 1917 года). У 1230 годзе ўведзена любекскае гарадское права. З 1285 года член Ганзы. У 1346—1561 гадах уладанне Тэўтонскага, потым — Лівонскага ордэнаў. Гандляваў з Ноўгарадам, Псковам, Гданьскам, Любекам, Антверпенам і інш. У 1524 годзе праведзена Рэфармацыя. У 1561—1710 гадах пад уладай Швецыі. У 1569 годзе горад бамбардзіраваны любекска-дацкім флотам. У 1570—1571 і 1577 годзе расійскія войскі беспаспяхова імкнуліся захапіць горад у ходзе Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў. У 1591—1592 гадах большая частка насельніцтва памерла ад чумы і голаду (1602). У 1634 годзе пачалася мануфактурная вытворчасць. У Паўночную вайну 1700—1721 гадоў адышоў да Расіі (1710), цэнтр Эстляндскай губерні, пабудавана ваенная гавань. Пасля злучэння чыгункай з Санкт-Пецярбургам (1870) — важны партовы горад і прамысловы цэнтр. У 1918—1940 гадах сталіца Эстоніі.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Талін уваходзіць у склад павета Хар’ю, утвараючы гарадскі муніцыпалітэт Талін. У савецкі час горад уключаў чатыры раёны: Калінінскі (былы Копліскі), Ленінскі, Марскі, Кастрычніцкі. Падчас рэформаў мясцовага самакіравання 4 сакавіка 1993 года былі ўтвораны 8 гарадскіх раёнаў (эст.: linnaosad): Кесклін (Цэнтр), Крыстыйне, Ласнамяэ, Мустамяэ, Нымэ (да 1940 года асобны горад), Пірыта, Пых’я-Талін (Паўночны Талін) і Хааберсці.
Кожнай раённай управай кіруе старэйшына (эст.: linnaosavanem). Ён прызначаецца гарадской управай па паданні мэра пасля кансультацый з адміністрацыйнымі радамі частак горада. Функцыя адміністрацыйных рад — падрыхтоўка рэкамендацый гарадскому ўраду і камісіям муніцыпалітэта наконт кіравання раёнамі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Талін знаходзіцца ў Паўночнай Еўропе, на паўднёвым беразе Фінскага заліва, за 80 кіламетраў ад Хельсінкі. Самае вялікае возера Таліна — Юлемістэ (плошча 9,6 км²). Гэта галоўная крыніца пітной вады горада. Возера Харку — другое па велічыні (плошча 1,6 км²). У адрозненне ад многіх вялікіх гарадоў, адзіная значная рака ў Таліне — Пірыта — размешчаная далёка ад цэнтра горада (цяпер гарадскі раён Пірыта). Басейн ракі маляўнічы, знаходзіцца пад аховай.
Па тэрыторыі горада праходзіць вапняковы ўступ (Глінт, або Балтыйска-Ладажскі ўступ). Ён выразна прасочваецца на Таампеа і ў Ласнамяэ.
Найвышэйшы пункт Таліна (64 метры над узроўнем мора) знаходзіцца на паўднёвым захадзе горада ў раёне Ныме.
Даўжыня берагавой лініі — 46 кіламетраў. У межах горада яна ўтварае тры вялікія паўвостравы: Коплі, Пальясаары і Какумяэ.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Талінскі ўніверсітэт
- Талінскі тэхнічны ўніверсітэт
- Эстонская акадэмія мастацтваў
- Эстонская акадэмія ўнутраных спраў
- Эстонскі каледж інфармацыйных тэхналогій
- Талінскі англійскі каледж
- Гімназія Густава Адольфа
- Талінская яўрэйская школа
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Музей Мікеля
- Талінскі гарадскі музей
- Эстонскі тэатральна-музычны музей
- Эстонскі музей пажарнай аховы
- Талінская ратуша
- Царква святога Олафа
- Эстонскі марскі музей
- Sokos Hotel Viru
- Талінскі заапарк
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Да грамадскага транспарта ў Таліне адносяцца аўтобус, трамвай, тралейбус, прыгарадныя цягнікі і паром. У горадзе дзейнічаюць 72 аўтобусныя маршруты, чатыры маршруты трамвая і чатыры тралейбусныя маршруты.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Эвальд Ааў (1900—1939) — кампазітар і харавы дырыжор.
- Яак Алік (нар. 1946) — эстонскі тэатральны і дзяржаўны дзеяч.
- Андрус Ансіп (нар. 1956) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.
- К. Аляхновіч-Чэркас — пісьменнік-нашанівец.
- Юлія Барысенка (1990—2018) — беларуская футбалістка.
- Томас Іаган Зеебек (1770—1831) — нямецкі фізік.
- Ану Кааль (нар. 1940) — эстонская спявачка.
- Ота Яўстафіевіч Кацэбу (1788—1846) — расійскі падарожнік.
- Арнольд Меры (1919—2009) — эстонскі савецкі дзяржаўны дзеяч.
- Арва Антонавіч Метс (1937—1997) — рускі паэт.
- Эвальд Окас (1915—2011) — мастак. Народны мастак СССР (1963).
- Пімен Панчанка (1917—1995) — беларускі паэт.
- Альфрэд Розенберг (1893—1946) — германскі дзяржаўны дзеяч, адзін з ідэолагаў нацызму.
- Карл Сініярв (нар.1971) — эстоскі паэт.
- Пеэтэр Тульвістэ (1945—2017) — эстонскі псіхолаг, дзяржаўны дзеяч.
- Антс Эскала (1908—1989) — эстонскі савецкі акцёр тэатра і кіно, спявак.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Адэса, Украіна (14 кастрычніка 1997)[22]
- Анапаліс, ЗША[23]
- Вена, Аўстрыя[23]
- Венецыя, Італія[23]
- Вільня, Літва (28 мая 1993)[23][24][…]
- Гент, Бельгія[23]
- Гронінген, Нідэрланды
- Дартфард[d], Вялікабрытанія[23]
- Котка, Фінляндыя (1955)[25][26]
- Кіеў, Украіна (7 снежня 1994)[27][28]
- Кіль, Германія (13 мая 1986)[23][29][…]
- Мальмё, Швецыя (1989)[30]
- Масква, Расія[23]
- Пекін, Кітай[23]
- Рыга, Латвія[23]
- Санкт-Пецярбург, Расія (1999)[23][31][…]
- Скоп’е, Паўночная Македонія[23]
- Тбілісі, Грузія[23]
- Турку, Фінляндыя[23]
- Ханчжоу, Кітай[23]
- Хельсінкі, Фінляндыя[23]
- Шверын, Германія (1993)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в archINFORM — 1994. Праверана 9 мая 2019.
- ↑ а б Land Board — 1990. Праверана 11 сакавіка 2018.
- ↑ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-g52fnx/Tallinn/?zoom=19¢er=59.43692%2C24.74537&popup=59.43701%2C24.74532
- ↑ а б Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 27 мая 2024.
- ↑ https://est.postcodebase.com/node/491
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6.
- ↑ а б в г Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 233–235.
- ↑ 1979 Soviet census
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 402–404. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ 2011 Population and Housing Census Праверана 14 ліпеня 2014.
- ↑ Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 30 жніўня 2014.
- ↑ Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 27 мая 2015.
- ↑ Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 29 мая 2016.
- ↑ Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 30 мая 2017.
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 21 красавіка 2024.
- ↑ Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 17 мая 2018.
- ↑ Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 7 чэрвеня 2019.
- ↑ Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 10 лістапада 2020.
- ↑ Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 9 чэрвеня 2021.
- ↑ Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 24 ліпеня 2023.
- ↑ https://omr.gov.ua/ua/international/goroda-partneri/tallinn-estoniya/
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Tallinna suhted teiste linnadega — Талін, 2020. Праверана 14 кастрычніка 2020.
- ↑ https://www.tallinn.ee/est/valissuhted/VILNIUS
- ↑ http://stolitsa.ee/101070
- ↑ http://www.kotka.fi/tietoa_kotkasta/kansainvalinen_toiminta
- ↑ https://old.kyivcity.gov.ua/files/2018/2/15/Mista-pobratymy.pdf
- ↑ https://kyivcity.gov.ua/kyiv_ta_miska_vlada/pro_kyiv/mista-pobratimi_z_yakimi_kiyevom_pidpisani_dokumenti_pro_poridnennya_druzhbu_spivrobitnitstvo_partnerstvo/
- ↑ https://www.tallinn.ee/est/valissuhted/Kiel
- ↑ http://malmo.se/Kommun--politik/Sa-arbetar-vi-med.../Omvarld/Internationellt-arbete/Vanorter.html
- ↑ https://kvs.gov.spb.ru/en/agreements/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Та́лін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 402—404. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́ллин // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 233—235. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Та́ллинн // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 467—468. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Та́ллин // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 408—409. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
- Та́ллин // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 659. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА |
- Сайт горада Талін (руск.) (эст.) (англ.) (ням.) (шведск.) (фін.)
- Digital Tallinn — віртуальны тур па талінскім Старым горадзе
- Сайт Ласнамяэскай часткі горада Таліна
- Талінскі порт (англ.), (эст.)
- Віртуальны Талін на сайте VirtualGuide.ru (руск.)