Зінаіда Анатолеўна Васільева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зінаіда Анатолеўна Васільева
Іван Ахрэмчык. «Народная артыстка БССР З. А. Васільева». 1943
Іван Ахрэмчык. «Народная артыстка БССР З. А. Васільева». 1943
Дата нараджэння 29 снежня 1913(1913-12-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1999(1999-08-01)[1] (85 гадоў)
Адукацыя
Прафесія балерына, педагог
Тэатр
Узнагароды Народная артыстка БССР

Зінаіда Анатолеўна Васільева (29 снежня 1913, г. Пецярбург — 1999) — беларуская балерына і педагог. Народная артыстка БССР (1940)[2].

Біяграфія

Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча ў 1933 годзе. У 1933—1937 гг. салістка тэатраў імя Кірава і Малога опернага ў Ленінградзе, Вялікага тэатра СССР, пасля 1950 года — балетмайстар-рэпетытар у тэатрах оперы і балета Адэсы, Новасібірска?!. У 1937—1949 гг. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[2].

Творчасць

З аднолькавай мастацкай пераканаўчасцю выконвала лірыка-драматычныя і камедыйныя ролі, аказала вялікі ўплыў на развіццё класічнага танца ў беларускім балеце. Стварыла на беларускай сцэне вобразы Ванды («Салавей» М. Крошнера), Адэты—Адыліі («Лебядзінае возера  (руск.)» П. Чайкоўскага), Марыі («Бахчысарайскі фантан  (руск.)» Б. Асафьева), Каламбіны («Арлекінада» Р. Дрыга), Лізы («Марная засцярога  (руск.)» П. Л. Гертэля; у 1944 годзе паставіла гэты балет)[2].

Адначасова педагог і першы мастацкі кіраўнік харэаграфічнага аддзялення Мінскага тэатральнага вучылішча (з 1937 г.) і Беларускага харэаграфічнага вучылішча (1945—1949)[2].

Зноскі

  1. https://bis.nlb.by/by/documents/128555 Праверана 24 верасня 1922.
  2. а б в г Васильева Зинаида Анатольевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 104. — 737 с.