Зінаіда Анатолеўна Васільева
Зінаіда Анатолеўна Васільева | |
---|---|
![]() Іван Ахрэмчык. «Народная артыстка БССР З. А. Васільева». 1943 | |
Дата нараджэння | 29 снежня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1999 |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына |
Тэатр | |
Узнагароды | Народная артыстка БССР |
Зінаіда Анатолеўна Васільева (29 снежня 1913, г. Пецярбург — 1999) — беларуская балерына і педагог. Народная артыстка БССР (1940)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча(руск.) бел. ў 1933 годзе. У 1933—1937 гг. салістка тэатраў імя Кірава і Малога опернага ў Ленінградзе, Вялікага тэатра СССР, пасля 1950 балетмайстар-рэпетытар у тэатрах оперы і балета Адэсы, Новасібірска(руск.) бел.. У 1937—1949 гг. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
З аднолькавай мастацкай пераканаўчасцю выконвала лірыка-драматычныя і камедыйныя ролі, аказала вялікі ўплыў на развіццё класічнага танца ў беларускім балеце. Стварыла на беларускай сцэне вобразы Ванды («Салавей» М. Крошнера), Адэты—Адыліі («Лебядзінае возера(руск.) бел.» П. Чайкоўскага), Марыі («Бахчысарайскі фантан(руск.) бел.» Б. Асафьева), Каламбіны («Арлекінада» Р. Дрыга), Лізы («Марная засцярога(руск.) бел.» П. Л. Гертэля; у 1944 годзе паставіла гэты балет)[1].
Адначасова педагог і першы мастацкі кіраўнік харэаграфічнага аддзялення Мінскага тэатральнага вучылішча (з 1937 г.) і Беларускага харэаграфічнага вучылішча (1945—1949)[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 29 снежня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі ў 1999 годзе
- Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Педагогі Беларусі
- Артысты балета Беларусі
- Артысты балета Расіі
- Артысты балета СССР
- Народныя артысты Беларускай ССР