Валожынскі ешыбот
Валожынская ешыва | |
---|---|
ישיבת עץ חיים | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Валожынскі раён |
Месцазнаходжанне | Валожын |
Адкрыццё | 1803 |
Рэканструкцыя | 2007 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валожынская ешыва — ешыва ў Валожыне, таксама вядомая як «Эц Хаім» (у гонар заснавальніка Хаіма Валожынера). Была адкрытая ў 1803 годзе. У перыяд росквіту ў Валожынскай ешыве навучаліся больш за 400 вучняў з усёй Расійскай імперыі.
Гісторыя
Ешыва была заснаваная ў 1803 годзе равінам Хаімам Валожынерам, вучнем Віленскага гаона. У 1821 годзе яго пераемнікам на чале ешывы стаў ягоны сын Ісаак. Па смерці Ісаака ў 1849 годзе кіраўніком ешывы быў прызначаны рэбэ Эліэзэр Фрыд (англ.: Eliezer Fried). Неўзабаве Эліэзэр Фрыд сканаў, наступным кіраўніком ешывы ў 1854 годзе быў прызначаны яго намеснік рэбэ Нафталі Цві Егуда Берлін (англ.: Naftali Zvi Yehuda Berlin).
У 1896 годзе ешыва была афіцыйна закрыта, бо расійскі ўрад запатрабаваў увядзення ў навучальную праграму выкладання рускай мовы і свецкіх прадметаў. Рэбэ Берлін не пагадзіўся з умовамі ўраду[1]. Паводле іншай версыі, рэбэ Берліна не задаволіла ў першую чаргу не тое, што давядзецца выкладаць свецкія прадметы, а сам загадны тон патрабавання ўраду: «Выкладчыкі ўсіх прадметаў мусяць мець дыпломы каледжаў... іўдзейскія прадметы нельга выкладаць ад 9 да 15 гадзін... начныя студыі не дазваляюцца... час навучання не можа перавышаць 10 гадзін у дзень.»
Некаторыя гісторыкі даводзяць іншую прычыну закрыцця ешывы. Паводле гісторыка Шаўэля Стампфера (англ.: Shauel Stampfer), нядаўна адкрытыя дакументы расійскага ўрада пацвярджаюць, што сапраўднай прычынай закрыцця стала процістаянне іншых выкладчыкаў спробам рэбэ Берліна прызначыць свайго сына дэканам Валожынскай ешывы[2].
Рэбэ Рэфаэль Шапіра (англ.: Refael Shapiro), зяць рабіна Нацыва Валожынера, адкрыў ешыву наноў у 1899, хоць колькасць вучняў у ёй значна скарацілася.
Дэ факта ешыва існавала да 1939 года[3]. Валожынская ешыва зрабілася прататыпам большасці літвакоўскіх ешываў свету.
Кіраўнікі ешывы
Ешыву ўзначальвалі (у храналагічным парадку):
- Хаім з Валожына
- Іцхак з Валожына
- Нафталі Цві Егуда Берлін (першапачаткова — сумесна з Ёсэфам Доў-Бер Салавейчыкам)
- Рэфаэль Шапіра
Цяперашні час
У 2000 годзе валожынскія ўлады перадалі будынак ешывы ва ўласнасць Яўрэйскаму рэлігійнаму саюзу Беларусі. У 2007 годзе беларускі ўрад запатрабаваў ад яўрэйскай суполкі 20 000 долараў на аднаўленне будынка, пагражаючы іначай сканфіскаваць яго[4]. Неабходныя сродкі на рэстаўрацыю будынка былі сабраны пры актыўным удзеле яўрэйскай суполкі Agudath Israel у ЗША.
У нумізматыцы
-
Срэбраная памятная манета, 10 рублёў, 2010.
-
Срэбраная памятная манета, 10 рублёў, 2010.
У мастацтве
-
Валожынская ешыва. Анатоль Наліваеў, 1964, тэмпера
-
Валожынская ешыва. Анатоль Наліваеў, 1967, тэмпера
Зноскі
- ↑ http://books.google.com/books?id=zjfPA1NZFbgC&pg=PA11&lpg=PA11&dq=volozhin+yeshiva&source=web&ots=whMJ8BfjzZ&sig=T-oi-e96jJTIvZCqYPT3-DcSMSM&hl=en&sa=X&oi=book_result&resnum=4&ct=result
- ↑ Глядзіце The Dinur Center for Research in Jewish History: Shaul Stampfer
- ↑ Валожынская ешыва Архівавана 14 мая 2014. (руск.)
- ↑ Old building of Volozhiner Yeshiva to be confiscated (англ.). Yeshiva World News (1 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2007. Праверана 25 кастрычніка 2014.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валожынскі ешыбот
- Артыкул «Ешыва» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- Фотаздымкі будынку валожынскай ешывы
- Будынак валожынскай ешывы in the Bezalel Narkiss Index of Jewish Art, Center for Jewish Art, Hebrew University of Jerusalem