Літвакі
Літвакі | |
---|---|
Колькасць | 3,050 |
Рассяленне | Літва |
Этнічныя мовы | ідыш, іўрыт, руская мова, польская мова, літоўская мова |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | іўдаізм |
Блізкія этнасы | ашкеназы, беларускія яўрэі, расійскія яўрэі, літоўскія яўрэі, украінскія яўрэі, эстонскія яўрэі, польскія яўрэі |
Гісторыя яўрэйскага народа |
---|
Літвакі́ (ідыш: ליטװאַק — лі́твак, лі́твяк або літвэ́к) — тэрытарыяльна-лінгвістычная падгрупа ашкеназскіх яўрэяў і гістарычна звязаная з імі артадаксальная плынь у іўдаізме.
Мова
[правіць | правіць зыходнік]Літвакі як тэрытарыяльна-лінгвістычная падгрупа ашкеназскіх яўрэяў з’яўляюцца носьбітамі паўночна-ўсходняга, ці літоўскага (ідыш: ליטװיש, лі́твіш), дыялекту мовы ідыш. Гэты дыялект быў гістарычна распаўсюджаны на тэрыторыі большай часткі сучаснай Беларусі, Літвы, Латвіі, у некаторых прылеглых раёнах сучасных Расіі і Польшчы. З часоў Рэчы Паспалітай, у сувязі з унутраным тэрытарыяльным дзяленнем польска-літоўскай дзяржавы, гэты арэал распаўсюджання паўночна-ўсходняга дыялекту ідыш у яўрэйскіх крыніцах адпаведна называецца «Літвой» (ідыш: ליטע, лі́тэ), а ягоная гістарычная сталіца і цэнтр яўрэйскай культуры ў рэгіёне, Вільнюс — «Літоўскім Іерусалімам» (ашкеназская арамейская ירושלים דליטא, ерушола́йім д’лі́то).
Традыцыі
[правіць | правіць зыходнік]Як этналінгвістычная падгрупа, яўрэі-літвакі, апроч уласнага дыялекту ідыша і адпаведнага яму вымаўлення старажытнажыяўрэйскай і арамейскіх моў , валодаюць таксама некаторымі адметнымі асаблівасцямі традыцыйнай кухні і рысаў характару, якія ім прыпісваюць.
У паўночных абласцях арэалу пражывання ашкеназскіх яўрэяў (гэта значыць, у яўрэйскай Літве, гл. вышэй) хасідызм у перыяд свайго росквіту не атрымаў шырокага распаўсюджання, галоўным чынам дзякуючы ўплыву Віленскага гаона, прыхільнікаў якога ў супрацьлегласць прыхільнікам хасідызму звалі міснагдым («пратэстуючыя»). Пасля літвакамі сталі зваць усіх міснагдым (паслядоўнікаў Віленскага Гаона, праціўнікаў хасідызму), незалежна ад месца іхнага пражывання і абшчыннага паходжання.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З сярэдзіны XIX ст. паслядоўнікамі Віленскага Гаона была развітая ўласная сістэма рэлігійнай адукацыі, цэнтрамі якой сталі ешывы Міра, Валожына і Панявежа, якія звалі звычайна ешывамі (ці ешыботамі) літоўскага толку ці кірунку. Ужо ў пачатку ХХ ст. філіялы гэтых навучальных устаноў пачалі з’яўляцца ў Амерыцы, а пасля разбурэння традыцыйных цэнтраў рэлігійнай адукацыі літоўскіх яўрэяў і самі ешывы былі ўзноўленыя ў ЗША (штатах Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі) і Ізраілі (Іерусалім і Бней-Брак ). Гэтыя ешывы аб’ядноўвае традыцыйная літоўская методыка вывучэння Торы, распрацаваная ў канцы XIX — пачатку ХХ стагоддзяў.
Апрача ўласна літоўскай плыні ў артадаксальным іўдаізме, сярод літвакоў атрымалі значнае распаўсюджанне і хасідскія дынастыі спецыфічна літвацкага паходжання — Хабад (любавіцкага і нежынскага толку) і Каралінская-Столінская, а таксама некаторыя іншыя.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Dov Levin, Adam Teller, The Litvaks: A Short History of the Jews of Lithuania, Berghahn Books, 2001.
- Alvydas Nikžentaitis, Stefan Schreiner, Darius Staliūnas, Leonidas Donskis, The Vanished World of Lithuanian Jews, Rodopi, 2004.
- Dovid Katz, Lithuanian Jewish Culture. Вільнюс: Baltos lankos, 2004.