Ян Канопка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:39, 19 мая 2023, аўтар Kanstas (размовы | уклад) (дадзена спасылка)
Ян Канопка
Палкоўнік 7-га вісляндскага палка шэвалежэр-лансьераў разам з аднім са старэйшых афіцэраў. Малюнак Яна Хельмінскага
Палкоўнік 7-га вісляндскага палка шэвалежэр-лансьераў разам з аднім са старэйшых афіцэраў. Малюнак Яна Хельмінскага
Навіна
Навіна
Дата нараджэння 27 снежня 1777
Месца нараджэння Скалодычы
Дата смерці 20 снежня 1814 г.
Месца смерці Дубраўцы
Бацька Францішак Канопка
Маці Ганна дэ Кандэ[d]
Грамадзянства
Род войскаў Кавалерыя
Гады службы 1792 - 1814
Званне Брыгадны генерал
Камандаваў

7-мы вісляндскі полк шэвалежэр-лансьераў

3-ці полк шэвалежэр-лансьераў Імператарскай Гвардыі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Барон Імперыі

Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна «За вайсковую доблесць»Кавалер ордэна «За вайсковую доблесць»
У адстаўцы 1814

Ян Канопка (27 снежня 1777 г. у Скалодычах (зараз напэўна Скоўдзічы) каля Слоніма - 20 снежня 1814 г. у Дубраўцы каля Слоніма) — літоўскі, польскі і французскі ваенны дзеяч. Прадстаўнік роду Канопак гербу Навіна.

Біяграфія

Ян Канопка нарадзіўся ў сям'і Францішка Канопкі, маёра войска Рэчы Паспалітай, і Ганны, далёкай сваячкі прынцаў Кондэ. У 1792 г. ва ўзросце 14 год паступіў на ваенную службу, стаў падпаручнікам другога ўланскага палка 8-ай украінскай кавалерыйскай брыгады Нацыянальнай Кавалерыі генерала Макраноўскага і біўся ў вайне 1792 года. Вызначыўся пры Барушкаўцах і ў бітве пад Зяленцамі, за якую быў узнагароджаны. Падчас паўстання Касцюшкі служыў паручнікам, вызначыўся пры абароне Варшавы, сражаўся ў бітве пад Мацяёвіцамі, дзе быў паранены. Пасля правалу паўстання эміграваў у Францыю і запісаўся добраахвотнікам у рэспубліканскую армію, дзе трапіў шараговым у 1-ы гусарскі полк.

З 1796 года сью-лейтэнант. Праз сяброўства з капітанам Сулкоўскім у Валезе прадстаўлены генералу Банапарту, які назначыў Яна лейтэнантам у легіён Ламбардыі. 4 лютага 1797 вызначыўся пры захопе аўстрыйскай батарэі пад Феанцыяй, 20 красавіка пераведзены капітанам у 1-й грэнадзёрскі батальён Польскіх лёгіёнаў. У 1798 годзе пад камандванне генералаў Шапіёнэ і Макдональда ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Неапалітанскага Каралеўства, у складзе Легіёна генерала Княжэвіча вызначыўся ў бітве пры Чывіта-Кастэлана, 17-19 чэрвеня біўся на рацэ Трэбіі, дзе атрымаў параненне. Сражаўся і вызначыўся пры Боска, Нові і Расільёнэ, дзе на чале 150 легіянераў захапіў аўстрыйскую пазіцыю, якую ахоўваў гарнізон з 2000 жаўнераў.

У 1800 годзе біўся пры Хойштадце пад камандваннем генерала Маро. З 20 ліпеня гэтага года - шэф батальёну, адзначыўся пры Гагенліндэне, пасля заключэння перамір'я служыў у Італіі.

Перайшоў у польскую кавалерыю генерала Ражнецкага 21 студзеня 1802 года ў чыне шэфа швадрона. З 1805 па 1806 год знаходзіўся ў Італіі і Неапалітанскім Каралеўстве пад камандваннем прынца Багарнэ, дзе адзначыўся пры Кастэль-Франка. Ваяваў падчас пруска-польскай кампаніі 1807 года, 1 сакавіка прызначаны маёрам 5-га палка конных стральцоў Княства Варшаўскага. Удзельнічаў у бітвах пры Тчэве, Гутштадце, Гейльсберге, а таксама пры Фрыдландзе ў чэрвені наступнага года, дзе конныя стральцы Турно захапілі мноства палонных і 6 гармат, за што ўзнагароджаны рыцарскім крыжом ордэна Ганаровага легіёна. Прымаў удзел у аблозе Данцыга. 15 ліпеня 1807 года прызначаны палкоўнікам Вісленскага палка шэвалежэр-лансьераў.

У 1808 годзе Канопка разам са сваім палком пераведзены ў Іспанію, дзе ўдзельнічаў у задушэнні іспанскага паўстання за незалежнасць, прымаў удзел у аблозе Сарагосы, біўся пры Тудэле і Малене. Іспанскія партызаны празвалі яго полк "пякельнымі піканосцамі" (ісп. «los infernos picadores»). У гэтым жа годзе ўзнагароджаны камандорскім крыжом Ганаровага легіёна. Застаны нечаканым нападам іспанцаў ў баі пры Лос Йебенэс 28 сакавіка 1809 года, ён і яго людзі здолелі выбрацца з пасткі, але палкавы штандар быў страчаны, што было страшэнным сорамам для палка. Аднак праз некалькі дзён ён атрымаў перамогу ў бітве пры Сьюдад-Рэаль. Пасля быў адазваны ў Парыж, перадаўшы камандванне палком шэфу швадрона Руцці.

У лістападзе наступнага года ў бітве пры Аканьі яго атрад вызначыўся, узяўшы ў палон некалькі тысяч іспанскіх салдат і захапіўшы 5 знамёнаў. Канопка таксама вызначыўся ў бітве пад Альбуэрай 16 траўня 1811 года, знішчыўшы брытанскую брыгаду Джона Колбарна. Пад смяротныя ружбовыя залпы англічан, што знаходзіліся на вяршыні, шэвалежэры Канопкі з пікамі наперавес падняліся па схіле і врубіліся ў карэ, учыніўшы лютую і хуткую разню - праз некалькі хвілін з 1600 салдат Колбарна 1300 былі забітыя або параненыя, а пяць брытанскіх штандараў захоплены. Прызначаны ў брыгадныя генералы 6 жніўня 1811 года неўзабаве пасля гэтай падзеі і назначаны адказным за падрыхтоўку нанова сфарміраваных французскіх шэвалежэр-лансьерскіх палкоў. У тым жа годзе пажалаваны тытулам барона Імперыі. Ён працягваў несці службу у арміі Андалусіі да канца года.

27 студзеня 1812 года Канопка быў пераведзены ў 1-ы полк шэвалежэр-лансьераў Імператарскай Гвардыі маёрам. 5 ліпеня 1812 года, пасля пачатку вайны з Расіяй ён быў пастаўлены на чале 3-га гвардзейскага палка шэвалежэр-лансьераў. Праз няўдалыя і занадта самаўпэўненыя рашэнні атакаваны ў Слоніме войскамі генерала Чапліца. Адны крыніцы кажуць, што ён занадта доўга прабыў у Слоніме з мэтай падрыхтоўкі добраахвотнікаў, а іншыя кажуць, што ён вырашыў атакаваць колькасна пераўзыходзячыя сілы. Большасць яго людзей трапілі ў палон, а астатнія рассеяны. Сам Канопка паранены пікай трапляе ў палон да рускіх, якія адпраўляюць яго ў Санкт-Пецярбург, а затым - у Херсон, дзе генерал моцна захварэў. Вярнуўшыся з палону ў ліпені 1814 г., ён атрымаў камандаванне 1-й кавалерыйскай брыгадай Каралеўства Польскага, але, з-за падарванага раненнямі і стомленасцю здароўя, памёр 20 снежня ў вёсцы пад Слонімам.

Сваяк Аляксандра Канопкі і брат Юліі Канопкі.

Памяць

Вуліца Яна Канопкі ў Дняпры

Літаратура

  • H. P. Kosk, Generalicja polska, t. 1, Oficyna Wydawnicza «Ajaks», Pruszków 1998
  • Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. БЕЛАРУСЬ У ХІХ–ХХІ СТАГОДДЗЯХ: ЭТНАКУЛЬТУРНЫЯ ТРАДЫЦЫІ І НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЗЯРЖАЎНЫЯ ПРАЦЭСЫ. Зборнік навуковых артыкулаў
  • Georges Six (préf. commandant André Lasseray), , t. 2, Paris, Georges Saffroy Éditeur, 1934.
  • Чырвінскі В. Беларусь у войнах Расiйскай iмперыi. Асобы i падзеi, 2019.
  • Dundulis B. Napoleon et la Lituanie en 1812, 1940.

Спасылкі

  1. https://bis.nlb.by/ru/documents/139385 Канопка, сын Францішка, Беларусь у асобах і падзеях
  2. http://impereur.blogspot.com/2010/06/jan-konopka-1777-1815.html