Бітва пад Барушкаўцамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пад Барушкаўцамі
Асноўны канфлікт: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года
Дата 14 чэрвеня 1792
Месца Барушкаўцы, цяпер Жытомірская вобласць
Вынік перамога Расіі
Праціўнікі

Рэч Паспалітая

Расійская імперыя
Камандуючыя
Міхаіл Вяльгорскі Міхаіл Кахоўскі
Сілы бакоў
6 500 чалавек 5 000 чалавек
Страты
981 98

Бітва пад Барушкаўцамі - бітва вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, якая адбылася 14 чэрвеня (3 па старым стылі) чэрвеня гэтага года каля вёскі Барушкаўцы ў цяперашняй Жытомірскай вобласці.

Расійскі генерал Міхаіл Кахоўскі

Галоўныя польска-літоўскія сілы пад камандаваннем князя Юзафа Панятоўскага адступалі ад Палоны пад прыкрыццём з поўдня дывізіяй пад камандаваннем Касцюшкі. Абоз польскай арміі, які ахоўвала дывізія генерала Вяльгорскага (6500 салдат, 12 гармат), ішоў найкароткім шляхам праз сяло Барушкаўцы, якое пралягала праз лясістую і забалочаную мясцовасць. Мясцовасць абцяжарвала магчымасці абароны для палякаў, затое давала магчымасць рускім неўзаметку наблізіцца да польскага абозу. Пасля атрымання інфармацыі пра шлях польскіх войскаў расійскі камандуючы генерал Міхаіл Кахоўскі загадаў двум казацкім палкам пад камандаваннем Арлова і часткі кавалерыі пад камандаваннем Тармасава атакаваць палякаў. Расійскія часткі атакавалі і знішчылі тыл польскага абозу. Польская конніца вытрымала першы націск рускіх, пасля чаго адступіла. Абоз абаранялі 1000 польскіх пяхотнікаў і артылерыя. Адступленню палякаў перашкодзіў той факт, што мост праз забалочаную рачулку Дзярэвічка (недалёка ад вёскі Дзярэвічы, куды адступілі палякі) паваліўся. Да рускіх падышлі падмацаванні, і палякі сталі адыходзіць пад агнём праціўніка.

Польская дывізія панесла цяжкія страты ў жывой сіле (981 чалавек), страціла 7 гармат і абоз: зброю, боепрыпасы, правіянт і частку грашовай казны. Рускія страцілі 98 чалавек. Адзіным станоўчым для палякаў вынікам было тое, што расійскі пераслед галоўных польскіх сіл быў затрыманы. Страты кароннага войска былі б больш, калі б расійскі генерал Леванідаў здолеў зачыніць ім шлях на Палоннае.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]