Тралейбус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тралейбус
Тралейбус АКСМ-321
Тралейбус АКСМ-321
Прывад электрарухавік
Перыяд з 1912 году
Скорасць 20-60 км/г
Вобласць ужывання Грамадскі транспарт, гарадскі, прыгарадны
Інфраструктура аўтамабільная дарога, кантактная сетка
Electromote in Berlin, 1882

Тралейбус (англ.: trolleybus, ад trolley — кантактны провад, ролікавы токаздымальнік і bus— скарачэнне ад лац.: Omnibus — «[карэта] для ўсіх») — бязрэйкавы транспартны сродак (звычайна пасажырскі) з электрычным прыводам, які атрымлівае электрычны ток ад вонкавай крыніцы. Калі тралейбус назапашвае электраэнергію, ён завецца кантактным электробусам.

Тралейбус атрымлівае электрычны ток ад двухдротнай кантактнай сеткі (падвесныя (тралейныя) дроты) праз штангі таказдыму.

Тралейбус выкарыстоўваецца пераважна ў гарадах.

Тралейбус у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Першы тралейбус быў пушчаны ў Мінску ў 1952 годзе (69 маршрутаў на 2008 год). У Гомелі — у 1962, У Віцебску — 01.09.1978, у Брэсце — 1981. Акрамя ўсіх абласных гарадоў тралейбус ёсць у Бабруйску.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).